Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Ліс 2023

Лукашэнка павіншаваў народ Польшчы: толькі разам мы зможам унесці ўклад у пераадоленне канфрантацыі ў рэгіёне

Лукашэнка павіншаваў народ Польшчы: толькі разам мы зможам унесці ўклад у пераадоленне канфрантацыі ў рэгіёне
Фота з архiва

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Польшчы з Нацыянальным святам незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

"У нашым сумесным мінулым - шматвяковая агульная хрысціянская і культурная спадчына, шырокія і дружалюбныя кантакты паміж жыхарамі дзвюх краін. А будучыню мы можам пабудаваць толькі пры ўважлівым стаўленні да гістарычных падзей і ўмацаванні сувязей на прынцыпах партнёрства і даверу", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт падкрэсліў, што беларусы паважаюць выбар, які нядаўна зрабілі грамадзяне Польшчы. "Ён яскрава прадэманстраваў жаданне спыніць бессэнсоўны пошук унутраных супярэчнасцей і знешніх пагроз. Спадзяюся, у Варшаве прыслухаюцца да голасу сваіх грамадзян з заклікам жыць у міры і згодзе з прадстаўнікамі ўсіх нацый і веравызнанняў, разгледзяць працягнутую Беларуссю дружалюбную руку супрацоўніцтва", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што найлепшая гарантыя бяспекі для Польшчы сёння - гэта дружалюбнае суседства, спыненне неабгрунтаванай мілітарызацыі краіны і гонкі ўзбраенняў. "Толькі разам крок за крокам мы зможам унесці свой уклад у пераадоленне канфрантацыі ў нашым рэгіёне. Беларускі бок да гэтага гатовы", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Беларускі лідар пажадаў усім жыхарам Польшчы бязвоблачнага неба і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі