Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Feb 2017

Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі прыняць ваенныя вучэнні з Расіяй "Захад-2017"

Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі прыняць ваенныя вучэнні з Расіяй "Захад-2017"3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі прыняць сумесныя ваенныя вучэнні з Расіяй "Захад-2017". Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прымем гэтыя вучэнні", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што раней ён прапанаваў Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну праводзіць вучэнні рознага маштабу з перыядычнасцю праз два гады, прычым па чарзе. Вучэнні "Захад-2017" будуць адкрытымі, "на іх запросяць тых, хто хоча пераканацца ў тым, што мы ні на каго не збіраемся нападаць". "Неймаверна, што мы станем агрэсарам супраць нейкай краіны. У нас толькі абарончая пазіцыя", - заявіў Прэзідэнт Беларусі.

Гаворачы аб крытыцы маючых адбыцца сумесных вучэнняў у некаторых СМІ, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Расія не ставіць мэту акупіраваць Беларусь. "Расійскія войскі, якія будуць уведзены ў Беларусь, гэтак жа адсюль і пойдуць. Расія ніколі не акупіруе Беларусь", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што абарона дзяржавы з'яўляецца фундаментальным крытэрыем. "Ніякая эканоміка не патрэбна дзяржаве, калі людзі не будуць адчуваць сябе ў бяспецы, калі яны будуць не абаронены", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі