26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з навучэнцамі "Моладзь. Погляд у будучыню" падтрымаў ідэю стварэння маладзёжнага парламента рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Цяпер існуюць маладзёжныя палаты пра абласных саветах дэпутатаў і Мінскім гарадскім савеце. Ёсць ініцыятыва стварыць рэспубліканскі маладзёжны парламент на базе Савета Рэспублікі.
"Калі вы гэта хочаце зрабіць, я буду ўсяляк падтрымліваць. Я за, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Зрабіце хоць двухпалатны. Я абавязкова распараджуся, каб вас у пэўныя дні запускалі ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. Працуйце".