Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Сак 2024

Лукашэнка падпісаў указ аб статусе беларускага касманаўта

Лукашэнка падпісаў указ аб статусе беларускага касманаўта
Фота з архiва

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 19 сакавіка падпісаў указ нумар 100 "Аб статусе беларускага касманаўта", які замацоўвае правы і абавязкі касманаўта Рэспублікі Беларусь. Дакумент прыняты ў мэтах вызначэння прававога становішча касманаўтаў і прыраўнаваных да іх асоб з улікам рэалізацыі першага ў суверэннай гісторыі Беларусі праекта па касмічным палёце. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Устаноўлена, што статус касманаўта прысвойваецца грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які зрабіў касмічны палёт, а таксама яго дублёру.

У мэтах прызнання заслуг касманаўта перад Радзімай указам прадугледжаны шэраг ільгот і прэферэнцый, уключаючы захаванне займаемай пасады, медыцынскае абслугоўванне ў Рэспубліканскім клінічным медыцынскім цэнтры, пенсійнае забеспячэнне, дзяржаўную падтрымку пры будаўніцтве жылля.

Пры гэтым вызначана, што касманаўт павінен адпавядаць свайму высокаму званню, валодаць цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй, прымаць актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны, дастойна прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне.

Рэалізацыя ўказа будзе садзейнічаць замацаванню пазітыўнага іміджу Беларусі як высокатэхналагічнай дзяржавы, прапагандзе ведаў і кампетэнцый краіны ў галіне мірнага асваення касмічнай прасторы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі