Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Жнв 2017

Лукашэнка не выключае стварэння на тэрыторыі "Вялікага каменя" прадпрыемстваў сістэмы ВПК

1 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключае стварэння на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" прадпрыемстваў сістэмы ваенна-прамысловага комплексу. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Камітэта па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржаўным савеце КНР Сяа Яцынам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У якасці аднаго з напрамкаў для развіцця ўзаемадзеяння Прэзідэнт назваў сумеснае з дзяржаўнымі карпарацыямі ўмацаванне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. "Цалкам магчыма і нядрэнна было б стварэнне ў парку высокатэхналагічных прадпрыемстваў сістэмы ваенна-прамысловага комплексу. Можна сумесных, можна кітайскіх. І трэба, каб кітайскія карпарацыі ВПК прыйшлі ў гэты парк", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі шэрага буйных кітайскіх карпарацый, большасць з якіх - акцыянеры і рэзідэнты парка. "Іх прыклад дэманструе на практыцы ўзаемную выгаду і патэнцыял супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, у бліжэйшы час неабходна ўзмацніць узаемадзеянне па многіх напрамках. У іх ліку прамое інвесціраванне ў парк, будаўніцтва новых высокатэхналагічных прадпрыемстваў, прадпрыемстваў заўтрашняга дня. "Вы самі разумееце, калі мы пабудуем прадпрыемствы нават не ўчарашняга, а сённяшняга дня, то прадукцыю гэтых прадпрыемстваў мы не зможам рэалізаваць на рынках Еўрапейскага саюза і далей. Нам патрэбны высокатэхналагічныя прадпрыемствы, прадукцыю якіх мы маглі б прадаваць у любым кутку планеты", - адзначыў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, маштаб агульнага праекта і яго велізарныя магчымасці дазваляюць разлічваць на больш важкую прысутнасць у парку кітайскіх дзяржкарпарацый. "Я ўпэўнены, калі такі працэс пойдзе, то парк атрымае сур'ёзнае новае дыханне, новыя магчымасці", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Яшчэ адзін напрамак - фарміраванне двухбаковых праектаў, зліццё кампаній і спалучэнне іх патэнцыялаў. "Мы гатовы да гэтага", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў аб важнасці сур'ёзна звярнуць увагу на развіццё турыстычнага патэнцыялу Беларусі і КНР.

"Хачу асабліва падкрэсліць, што ваш візіт у Беларусь з'яўляецца пацвярджэннем канкрэтных і мэтанакіраваных крокаў у сумесным развіцці і стварэнні "супольнасці адзінага лёсу" Беларусі і Кітая. Упэўнены, што вынікі візіту ўжо ў бліжэйшы час прынясуць адчувальныя рэзультаты, - падкрэсліў беларускі лідар. - Фундамент, які мы будуем для будучых пакаленняў, будзем умацоўваць сумеснымі прадпрыемствамі, сумесным бізнесам і стварэннем неабходных умоў для прыходу Вялікага Кітая ў цэнтр Еўропы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі