Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Крс 2018

Лукашэнка не выключае перадачы часткі функцый ад Прэзідэнта іншым галінам улады

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключае перадачы часткі функцый ад Прэзідэнта іншым галінам улады. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі буйнейшых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка, каменціруючы перспектывы ўнясення змяненняў у Канстытуцыю, адзначыў, што, з яго пункту гледжання, частка функцый павінна перайсці ад Прэзідэнта іншым галінам улады. "Лічу, што некаторыя функцыі ад Прэзідэнта павінны перайсці да іншых галін улады", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Асабліва, на яго думку, трэба ўзмацніць ролю выканаўчай улады.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка лічыць, што момант для змянення Канстытуцыі яшчэ не настаў. "Ведаю дакладна, што гэты момант яшчэ не настаў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. СМІ будуць не апошнімі сярод тых, хто вызначыць гэты час, дадаў ён.

Пры карэкціроўцы Асноўнага закона краіны, перакананы Прэзідэнт, важна не перакрэсліць усё тое, што ўжо зроблена, захаваць гэты здабытак, дасягненне. "Мы павінны гэта перадаць нашым дзецям і ўнукам", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі