Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Стд 2015

Лукашэнка не спадзяецца на вялікія зрухі ў адносінах Беларусі з Захадам да прэзідэнцкіх выбараў

29 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не спадзяецца на вялікія зрухі ў адносінах Беларусі з Захадам да прэзідэнцкіх выбараў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы сёння заявіў у час адкрытага дыялогу з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Пытанне журналіста датычылася таго, ці не змяніліся адносіны з боку Захаду да Беларусі ў сувязі з яе пазіцыяй па ўкраінскай тэме.

"Што датычыцца адносін Еўропы і Амерыкі да Беларусі ў сувязі з нашай пазіцыяй па ўкраінскай праблематыцы, калі б я сказаў, што не ведаю, не гляджу на гэта і гэтак далей, гэта было б нейкім віляннем. Вядома, я бачу, што адбываецца ў нашых заходніх партнёраў у сувязі з нашай пазіцыяй. Але я не вельмі ўпіваюся гэтым: ох, калі вось так здарылася, сітуацыя склалася так, што яна нам дапамагла. Я гэта так не ўяўляю і не мыслю. І не толькі па нейкіх іншых пытаннях. Перш за ўсё, я не вельмі ж давяраю заходнім партнёрам. І гэта ёсць палітыка. Сёння Захаду выгадна такая пазіцыя Беларусі - яны нам недзе скажуць дзякуй. Мы гэта чуем, але не больш", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Тым больш што я прагматык і цудоўна разумею: ніякіх вялікіх зрухаў у адносінах Еўропы, Амерыкі і Беларусі не будзе, пакуль не пройдуць прэзідэнцкія выбары. Я да гэтага нармальна стаўлюся, - сказаў Прэзідэнт. - Можа, і я гэтак жа чакальна да гэтага ставіўся б. Нас гэта не напружвае, калі гэта не напружвае еўрапейцаў і амерыканцаў. Адзінае, чаго я хацеў бы, каб і Еўропа, якую гэты крызіс нібы і хвалюе, але не вельмі, бо гэта не ў іх, і Злучаныя Штаты Амерыкі, якія наогул далёкія ад гэтага крызісу, і Расія, якая вельмі ўцягнута ў гэты крызіс, і Беларусь, якая не ўбаку, і небяспека існуе вельмі рэальная пераносу гэтых з'яў і на тэрыторыі Беларусі і Расіі, каб мы, разам аб'яднаўшыся, зрабілі максімум для спынення вайны".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі