Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Лют 2017

Лукашэнка не бачыць неабходнасці ў стварэнні расійскай ваеннай авіябазы ў Беларусі

Лукашэнка не бачыць неабходнасці ў стварэнні расійскай ваеннай авіябазы ў Беларусі3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходнасці ў стварэнні расійскай ваеннай авіябазы ў Беларусі няма. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кажуць, ваенная база. Каму патрэбны гэтыя 10 самалётаў, якія Расія хацела пасадзіць у Бабруйску? - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я Пуціну гавару, трэба аднаўляць гэты аэрадром, там ужо ўзлётна-пасадачную паласу напалавіну разабралі. Гавару, дайце нам 20 самалётаў. У нас выдатныя пілоты, выдатная школа, вы ведаеце, што мы ўмеем ваяваць на ваенных самалётах, мы ж адзіная групоўка. Не. Шайгу (міністр абароны РФ. - Заўвага БЕЛТА) хацеў не так".

Прэзідэнт Беларусі адзначыў няяснасць задач з ваеннага пункту гледжання, якія павінна была б вырашыць такая база. "Што такое ў сучаснай вайне, дапусцім, супраць НАТА самалёт? Гэта 10 хвілін бою: ён узляцеў - і яго няма. Вайна сёння іншая. Гэта ў Сірыі можна лятаць, калі няма сістэмы проціпаветранай абароны. У нас жа ўсё відаць, нават калі самалёт узляцеў дзесьці за 200 км", - адзначыў беларускі лідар.

"І потым, што такое аэрадром на пярэднім краі тэатра ваенных дзеянняў, - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. - Не дай бог вайна - дзве ракеты на ўзлётна-пасадачнай паласе і ні адзін самалёт не ўзляціць. Навошта іх сюды? Потым Пуцін ужо сказаў, што час падлёту самалётаў са Смаленска складае 4 хвіліны. Тады я зноў задаў пытанне аб мэтазгоднасці такой ваеннай базы. Прэзідэнт Расіі згадзіўся, што яна ў Беларусі не патрэбна".

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што знаходжанне 10 або 20 расійскіх самалётаў у Беларусі нельга было б назваць паўнацэннай ваеннай базай, а дэманстрацыяй, якая краіне не патрэбна. Ён нагадаў, што напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі 2014 года расійскаму боку прапаноўвалася перакінуць звяно знішчальнікаў для сумеснага забеспячэння бяспекі сусветнага першынства. Тады ў Баранавічы былі перакінуты чатыры самалёты. "Пасля таго, як адпрацавалі, я думаў, што пакінуць гэтыя самалёты тут. Не пакінулі. Потым зноў узнікла пытанне аб базе. Навошта? Усё ж ужо адпрацавана з пункту гледжання ваенных - няхай служаць далей як рускія, так і беларусы. Тады я зрабіў вывад, што гэта не ваенная прапанова", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі