Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Сак 2023

Лукашэнка: канцэпцыю беларускай дзяржаўнасці трэба ўкараніць ва ўсе сферы жыцця

Лукашэнка: канцэпцыю беларускай дзяржаўнасці трэба ўкараніць ва ўсе сферы жыцця

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэпцыю беларускай дзяржаўнасці трэба ўкараніць ва ўсе сферы жыцця. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, укараненнем канцэпцыі беларускай дзяржаўнасці ва ўсе сферы жыцця павінен заняцца Савет па гістарычнай палітыцы. "Неабходна выпрацаваць адзіныя падыходы ў інтэрпрэтацыі эпахальных падзей. Скажу больш канкрэтна: людзі павінны ведаць, хто нашы героі, выхоўваць на іх прыкладах новыя пакаленні беларусаў. Хатынь, Ала, Боркі, Брэсцкая крэпасць і ўсе месцы трагедыі і подзвігу беларускага народа, народаў СССР, адным словам, народа-пераможцы павінны стаць месцам паломніцтва і пакланення. У першую чаргу для нашых дзяцей", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што ў гэтым годзе 23 верасня Беларусь адзначыць 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх акупантаў першага населенага пункта - Камарына, што стане стартам шырокамаштабных мерапрыемстваў, прысвечаных вызваленню Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі