Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Крс 2018

Лукашэнка: чыноўніка, які не размаўляе з журналістам, мы заменім

10 красавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Чыноўнікі павінны ўмець размаўляць з журналістамі і прадастаўляць ім неабходную інфармацыю. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі буйнейшых дзяржаўных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я не ведаю, як гэта вы будзеце рабіць, але калі я пачую або ў інтэрнэце прачытаю, што чыноўнік не размаўляе з журналістам і не прадастаўляе тую інфармацыю, якую павінен, і перш за ўсё асноўным нашым журналістам і сродкам масавай інфармацыі, уносьце неадкладна прапановы аб яго замене. Таму што другі раз будзе вельмі балюча для яго", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка Адміністрацыю Прэзідэнта і Міністэрства інфармацыі.

Прэзідэнт адзначыў, што часам з-за няўмення чыноўнікаў пракаменціраваць нейкую праблемную сітуацыю гэта даводзіцца рабіць кіраўніку дзяржавы, каб "расхлёбваць гэты бруд". "Калі ты прыйшоў міністрам, намеснікам, кіраўніком прадпрыемства, будзь ласкавы размаўляць з журналістамі, як ні было б цяжка і складана", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Разам з тым, паводле яго слоў, і самі журналісты павінны быць больш настойлівымі, дабіваючыся каментарыяў у чыноўнікаў.

Пытанне аб узаемадзеянні з афіцыйнымі асобамі і іх адмовах часам пракаменціраваць тую ці іншую праблему ўзняла на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы гендырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч. Паводле яе слоў, кіраўнікі ўсіх рангаў і ўзроўняў павінны разумець, што, калі ў іх ёсць інфармацыя, ёю трэба дзяліцца, пакуль праблема не набыла разбуральных маштабаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі