Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Сак 2023

Лукашэнка: Беларусь паспяхова выпрабавала ўласную ракету для комплексу "Бук"

Лукашэнка: Беларусь паспяхова выпрабавала ўласную ракету для комплексу
Скрыншот відэа Дзяржкамваенпрама

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь правяла паспяховае выпрабаванне ўласнай ракеты для комплексу "Бук". Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод і пагонаў вышэйшаму афіцэрскаму складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пазаўчора выпрабавалі ракету "Бук" да нашага проціпаветранага комплексу. Паляцела куды трэба і зрабіла ўсё, што трэба. Таму ў вас з'яўляецца ўласная страшная зброя супраць лятальных апаратаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што за апошні час шмат зроблена для таго, каб беларуская армія і сілавы блок былі ўзброены сапраўднай зброяй і дастойна абаранялі Радзіму.

Як паведамлялася, Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт у маі 2022 года інфармаваў пра выпрабаванні новых ракет да комплексаў "Паланэз" і "Бук". "Ракетабудаванне на сённяшні момант - адзін з ключавых напрамкаў Дзяржкамваенпрама. У маі ў нас чарговы этап выпрабаванняў, у жніўні - наступны. Думаю, на працягу гэтага года мы па аналогіі мінулага правядзём некалькі этапаў і ў канцы года будзем дакладваць кіраўніку дзяржавы аб выкананні тых задач, якія стаяць у гэтым ключавым напрамку Дзяржкамваенпрама", - расказваў старшыня ДВПК Дзмітрый Пантус.

Да гэтага былі дасягнуты дамоўленасці паміж Расіяй і Беларуссю аб дапамозе ў сферы ракетнай вытворчасці. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытанні дзяржабаронзаказу ў маі 2022 года заяўляў: "Я прэм'ер-міністру ставіў адпаведную задачу пасля апошняй сустрэчы на Далёкім Усходзе з Прэзідэнтам Расіі. Мы дамовіліся адназначна: Пуцін, Рагозін (на той момант кіраўнік "Раскосмасу" Дзмітрый Рагозін. - Заўвага БЕЛТА), Лукашэнка , хто там яшчэ былі - людзі, якія займаюцца ракетнай вытворчасцю ў Расіі, каб яны паглядзелі на нашы распрацоўкі. Мы ж ствараем новую ракету. Ракету вельмі эфектыўную ўзору "Іскандэр" (расійскі ракетны комплекс. - Заўвага БЕЛТА) прыкладна. І поўная была падтрымка, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Пры мне Прэзідэнт паставіў задачу Дзмітрыю Рагозіну неадкладна аказаць падтрымку, каб мы не стваралі веласіпед, каб мы маглі задзейнічаць вопыт распрацоўшчыкаў, ракетчыкаў Расійскай Федэрацыі, якія рабілі "Іскандэр".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі