Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Dec 2016

Лукашэнка бачыць перспектывы для пашырэння ўзаемадзеяння Беларусі з Канадай і Інданезіяй

13 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць перспектывы для пашырэння ўзаемадзеяння Беларусі з Канадай і Інданезіяй. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для нашай краіны вельмі прывабны канадскі рынак. Разлічваем, што рашэнне ўрада Канады аб адмене абмежаванняў на гандаль з Беларуссю паслужыць наладжванню двухбаковага эканамічнага ўзаемадзеяння і паглыбленню палітычнага дыялогу", - заявіў Прэзідэнт.

"Лічу, што апошнія дзесяць гадоў - гэта час упушчаных магчымасцей у адносінах паміж нашымі краінамі. Нам трэба неадкладна нарошчваць нашы адносіны, пераадолець той правал, які адбыўся. Атрымаць урокі, каб не дапускаць у далейшым памылак. І пачынаць маштабнае супрацоўніцтва, ад спорту да высокіх тэхналогій", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Вялікі інтарэс для Беларусі ўяўляе і развіццё адносін з Інданезіяй, асабліва з улікам таго, што эканоміка гэтай краіны з'яўляецца буйнейшай сярод краін АСЕАН. "Мы нацэлены на ўмацаванне ўсебаковага ўзаемадзеяння і гатовы максімальна выкарыстоўваць існуючы гандлёва-эканамічны патэнцыял для пашырэння стратэгічных мэт абедзвюх дзяржаў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што адпаведныя задачы былі вызначаны ў час яго візіту ў Інданезію. "І мы павінны дабіцца выканання пастаўленых перад сабой задач", - упэўнены беларускі лідар.

Паводле слоў Прэзідэнта, у апошнія гады таксама прыкметна актывізаваны дыялог Беларусі і Манголіі: адноўлены кантакты на вышэйшым і высокім узроўнях, пашырана дагаворна-прававая база, узрасла інтэнсіўнасць гандлёва-эканамічных адносін. "Маем намер умацоўваць далейшае супрацоўніцтва, у тым ліку ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Наогул, мы Манголію ніколі не лічылі чужой краінай. Мы прытрымліваемся такой палітыкі".

Прэзідэнт прыняў даверчыя граматы ад паслоў Буркіна-Фасо, Інданезіі, Канады, Літвы, Люксембурга, Манголіі, Фінляндыі, Францыі, Эрытрэі, Эстоніі, Апостальскага нунцыя ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі