Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Aug 2017

Лукашэнка ацаніў якасць айчыннага касцюма Русага: "Думаў, у Італіі шылі"

10 жніўня, Івацэвіцкі раён /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ацаніў якасць айчыннага касцюма намесніка прэм'ер-міністра Міхаіла Русага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час наведвання кіраўніком дзяржавы ААТ "Квасевічы" ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці размова зайшла аб вырошчванні ў Беларусі лёну. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што некаторыя прапаноўвалі не вырошчваць лён. "Я гаварыў: як не вырошчваць? - адзначыў ён. - Што сёння з лёнам? Няма праблем".

У гэты час кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на касцюм Міхаіла Русага. "Вось у яго, напэўна, тут лёну дабаўлена крыху. Гэта наш касцюм?" - пацікавіўся Прэзідэнт.

Намеснік прэм'ер-міністра адказаў, што яго касцюм - айчыннай вытворчасці. "Выдатны касцюм. Я думаў, імпартны пашыў. Думаў, у Brioni шылі, у Італіі. Малайцы, добры касцюм", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі