Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Жнв 2023

Лукашэнка адзначыў дынамічнае развіццё адносін Беларусі і Пакістана

Лукашэнка адзначыў дынамічнае развіццё адносін Беларусі і Пакістана
Фота з архiва

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфа Алві і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За невялікі па гістарычных мерках час ваша цудоўная краіна, захаваўшы сваю этнічную самабытнасць, набыла дзяржаўнасць і вызначыла ўласны шлях сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адносіны паміж Мінскам і Ісламабадам дынамічна развіваюцца ў духу ўзаемнай павагі і даверу.

"Перакананы, што нам па сілах эфектыўна нарошчваць сувязі ў сферах прамысловасці, фармацэўтыкі, сельскай гаспадаркі, вытворчасці электратранспарту, нафтахіміі, адукацыі, навукі і тэхналогій", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Арыфу Алві моцнага здароўя, шчасця і поспехаў, а пакістанскаму народу - прагрэсу і працвітання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі