Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Лют 2022

Лукашэнка адзначае наяўнасць вялікага патэнцыялу ў эканамічным супрацоўніцтве са Шры-Ланкой

Лукашэнка адзначае наяўнасць вялікага патэнцыялу ў эканамічным супрацоўніцтве са Шры-Ланкой

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Гатабаю Раджапаксу з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўжо на працягу двух дзесяцігоддзяў Шры-Ланка з'яўляецца добрым сябрам і надзейным партнёрам Беларусі ў Азіяцкім рэгіёне. "За гэты перыяд нашы краіны дасягнулі канкрэтных вынікаў узаемадзеяння, у першую чаргу ў галіне вышэйшай адукацыі", - адзначыў Прэзідэнт.

"Тым часам застаецца слаба рэалізаваным патэнцыял эканамічных сувязей у сферах прамысловай вытворчасці, высокіх тэхналогій і двухбаковага гандлю. Упэўнены ў наяўнасці вялікай прасторы для актыўнага супрацоўніцтва паміж дзелавымі коламі нашых дзяржаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі