Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Сак 2023

Лукашэнка і Пуцін плануюць сустрэцца яшчэ да Вышэйшага дзяржсавета

Лукашэнка і Пуцін плануюць сустрэцца яшчэ да Вышэйшага дзяржсавета

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін плануюць сустрэцца яшчэ да пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, адказваючы на пытанні запрошаных на Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сустрэнемся не на ВДС. Мы з Пуціным на суткі раней сустрэнемся", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў беларускага лідара, Уладзімір Пуцін пазваніў некалькі дзён таму, прапанаваў гэты алгарытм. "Прыблізна як ён вёў перагаворы з Сі Цзіньпінам. Мы абмяркуем некаторыя пытанні, якія не падлягаюць абмеркаванню на Вышэйшым дзяржаўным савеце. І прымем адпаведнае рашэнне, якое датычыцца ВДС", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі