Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Кст 2023

Лазарэвіч на форуме мэраў і віцэ-мэраў у Анкары: міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне - аснова эканомікі

Лазарэвіч на форуме мэраў і віцэ-мэраў у Анкары: міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне - аснова эканомікі
Фота з архiва

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч прымае ўдзел у Міжнародным форуме мэраў і віцэ-мэраў, прысвечаным 100-годдзю Турэцкай Рэспублікі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

"У дыялогу заўсёды нараджаецца ісціна, і нам цікавыя ўсе замежныя праекты. Так мы даведаемся, як развіваюцца іншыя сталіцы. Несумненна, іх вопыт прынясе і нам карысць, бо ўсе мы працуем і жывём на карысць нашых гарадоў і народаў", - адзначыла Надзея Лазарэвіч.

Яна падкрэсліла, што міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне - аснова развіцця як нацыянальнай, так і сусветнай эканомікі, гандлю. Узмацненне сувязей паміж рэгіёнамі вядзе да пашырэння канкурэнтных магчымасцей і вытворчага патэнцыялу, паскарэння эканамічнага росту рэгіёнаў і краін у цэлым.

"Мы імкнёмся да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах, да рэалізацыі эканамічных, інвестыцыйных, інавацыйных і сацыяльных праектаў, якія былі б выгадныя нашым партнёрам, адпавядалі іх інтарэсам і патрэбнасцям", - адзначыла Надзея Лазарэвіч.

У форуме прымаюць удзел прадстаўнікі 20 краін, у тым ліку Расіі, Кітая, Чарнагорыі, Албаніі, Кіпра, Мазамбіка, Аўстрыі, Босніі і Герцагавіны, Іарданіі і Украіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі