Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Стд 2024

Карпенка: у краіне вылучана 298 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

Карпенка: у краіне вылучана 298 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў
Фота з архiва

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У краіне вылучана 298 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Аб гэтым БЕЛТА расказаў старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка.

У Беларусі сёння стартавала працэдура рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання.

Паводле слоў старшыні ЦВК Ігара Карпенкі, усяго па краіне вылучана 298 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Ігар Карпенка расказаў, што крыху больш за 30 працэнтаў ад гэтай колькасці складаюць жанчыны, дакументы на рэгістрацыю ў кандыдаты ў дэпутаты падалі 92 прадстаўніцы прыгожага полу. 12 чалавек, якія падалі дакументы на рэгістрацыю ў кандыдаты ў дэпутаты, маладзейшыя за 31 год.

Што датычыцца сфер дзейнасці, то тут прадстаўлены практычна ўсе напрамкі, адзначылі ў ЦВК. Лідзіруюць на гэты момант прадстаўнікі навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту – 86 чалавек, якія падалі дакументы на рэгістрацыю дакументаў у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікаў, прадстаўляюць менавіта гэтыя сферы.

Прамысловасць, транспарт і будаўніцтва прадстаўляюць 54 чалавекі, 52 грамадзяніны – дзяржорганы, ёсць таксама ў спісе тых, хто падаў дакументы, работнікі сельскай гаспадаркі, прадпрымальнікі, ваенныя. Таксама ў ЦВК адзначылі, што 7 чалавек з’яўляюцца пенсіянерамі, непрацуючых грамадзян у спісах тых, хто падаў дакументы на рэгістрацыю ў кандыдаты ў дэпутаты, няма.

Што датычыцца вылучэнняў кандыдатаў у дэпутаты ад палітычных партый, то расклад такі: Беларуская партыя "Белая Русь" вылучыла 71 кандыдата, Камуністычная партыя Беларусі – 37кандыдатаў, Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі – 54, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці – 21 кандыдата.

"Трэба адзначыць, што грамадзяне праявілі актыўнасць: кандыдатаў вылучалі і працоўныя калектывы, і партыі. На дэпутацкі мандат разлічваюць таксама і грамадзяне, якія з дапамогай загадзя зарэгістраванай ініцыятыўнай групы самі збіралі подпісы ў сваю падтрымку. У цэлым, сярод грамадзян, якія падалі дакументы на рэгістрацыю дакументаў кандыдатаў у дэпутаты, ёсць прадстаўнікі розных прафесій, узростаў", - падкрэсліў Ігар Карпенка.

Як растлумачылі ў ЦВК, многія грамадзяне вылучаліся адразу некалькімі магчымымі спосабамі. Усяго быў пададзены 461 камплект дакументаў на вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Так, ад палітычных партый вылучана ўсяго 183 кандыдаты, 137 кандыдатаў – ад працоўных калектываў, 141 чалавек падаў дакументы шляхам збору подпісаў.

Ігар Карпенка нагадаў, што з 16 па 30 студзеня члены тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій павінны праверыць дакументы, якія паступілі, на прадмет адпаведнасці патрабаванням Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і прыняць рашэнні аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Далей – з 31 студзеня па 24 лютага будзе праходзіць перадвыбарная агітацыя.

25 лютага 2024 года – адзіны дзень галасавання. Беларусы будуць выбіраць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі