Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Кст 2023

"Калі людзям паабяцалі - трэба". Лукашэнка аб магутнасці сетак для выкарыстання электрычнасці ў мэтах ацяплення


31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў больш актыўна ствараць умовы для выкарыстання электрычнасці ў мэтах ацяплення дамоў грамадзян. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, прымаючы даклад аб завяршэнні будаўніцтва БелАЭС і павышэнні даступнасці электраэнергіі для ацяплення жылых дамоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў сувязі з уводам БелАЭС вытворчасць электраэнергіі ў краіне павялічваецца. "У нас і так электраэнергіі ўвогуле хапала. І для прамысловасці, і для сельскай гаспадаркі, і для людзей у пэўнай ступені. Цяпер з'яўляюцца некаторыя, я не скажу залішнія (аб'ёмы вырабляемай электраэнергіі. - Заўвага БЕЛТА), - рэзервы з'яўляюцца", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён канстатаваў, што электраспажыванне будзе расці, і ў гэтым плане ў краіне зроблена стаўка на тое, каб падтрымаць людзей. Напрыклад, гэта датычыцца выкарыстання электрычнасці для ацяплення жылых дамоў. "Зрабілі стаўку на людзей. Вось мы глядзелі ацяпленне пасёлка (у Новай Аколіцы пад Мінскам. - Заўвага БЕЛТА), які віцэ-прэм'ер Сівак будуе. Я скажу, гэта цуд - чыста, акуратна. Нават не параўнаць з газавымі катламі і абаграваннем. Я ўжо не гавару пра вугаль і гэтак далей. Клімат мяняецца, для нас гэта вельмі важна", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што выкарыстанне электрычнасці для ацяплення жылых дамоў не толькі выгадна, але гэта таксама чыстая і бяспечная тэхналогія.

"Таму правільна зрабілі стаўку на тое, каб людзям прапанаваць электрычнасць. І цэны даступныя. Нават танней, кажуць людзі, чым газавае ацяпленне. Тут несупастаўныя рэчы. Але мы недзе там не дацягваем па сетках (у плане іх магутнасці, каб прадаставіць такую магчымасць усім жадаючым. - Заўвага БЕЛТА)", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. На гэты момант няма магчымасці задаволіць прыкладна 10-15 працэнтаў адпаведных запытаў ад грамадзян.

Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што над вырашэннем гэтага пытання вядзецца сістэмная работа. І хоць многае ўжо зроблена, гэтага аказваецца недастаткова - з боку насельніцтва адзначаецца рэзкі рост попыту.

"Таму трэба павялічваць сеткі. Груба кажучы, каб гэты провад ішоў прама да дома чалавека. Калі ўжо людзям паабяцалі - трэба. Так, павялічылася рэзка. Зразумела: людзі не дурныя, яны бачаць, адчуваюць, што гэта вельмі выгадная справа. Ну, і электраэнергія ёсць. Трэба дапамагаць нашым людзям. Для чаго ж мы і жывём, і працуем - каб дапамагчы людзям", - даручыў беларускі лідар.

Ён папрасіў далажыць аб тым, якая сітуацыя ў гэтым пытанні на сённяшні дзень і якая перспектыва. У гэтым жа ракурсе стаіць пытанне і наконт пашырэння выкарыстання электратранспарту. "Мы яго развіваем усё больш. Гэта таксама правільна. Аказалася, мы своечасова спахапіліся і пачалі развіваць гэты напрамак", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час Прэзідэнт адзначыў, што, нягледзячы на з'яўленне рэзерваў, непажадана, каб іншыя магутнасці прастойвалі або іх эксплуатавалі ў так званым халодным рэжыме. У якасці прыкладу ён прывёў Бярозаўскую і Лукомскую ДРЭС. Як дакладваюць кіраўніку дзяржавы, варыянты ёсць. "Ёсць нядрэнныя варыянты загрузкі і вельмі выгадныя для дзяржавы. У гэтым плане трэба нам прадаўжаць работу", - сказаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі