Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Чэр 2023

Глаз: на II Гульнях краін СНД для балельшчыкаў будзе ўведзены бязвізавы рэжым

Глаз: на II Гульнях краін СНД для балельшчыкаў будзе ўведзены бязвізавы рэжым
Анатоль Глаз. Фота з архiва

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне па прапанове Міністэрства спорту і турызму і іншых зацікаўленых органаў аб увядзенні бязвізавага рэжыму для балельшчыкаў на час II Гульняў краін СНД. Аб гэтым у час размовы з замежнымі журналістамі заявіў прэс-сэкрэтар беларускага МЗС Анатоль Глаз, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў прадстаўніка знешнепалітычнага ведамства, гэта практыка ўжо апрабавана на II Еўрапейскіх гульнях і на "Славянскім базары". "На фоне агрэсіўнай палітыкі па абмежаванні камунікацый паміж людзьмі мы, наадварот, максімальна спрабуем адкрыцца для сумежных дзяржаў, паказаць, як мы жывём, запрасіць гасцей сюды. У сувязі з гэтым для жыхароў суседніх дзяржаў, для балельшчыкаў на II Гульнях краін СНД будзе ўведзены бязвізавы рэжым", - заявіў Анатоль Глаз.

"Мы цудоўна разумеем, што цяпер спорт вельмі палітызаваны, надзелены найбольш нізкімі палітычнымі якасцямі. Мы хочам зрабіць і зробім свята сапраўднага спорту, дзе людзі будуць спаборнічаць і высвятляць адносіны на спартыўных арэнах. Мы падорым свята, не азмрочанае візавымі і іншымі абмежаваннямі. Гасцей усіх чакаем, гэта яшчэ раз пацвярджае нашу гасціннасць", - лічыць прэс-сакратар МЗС.

З 25 чэрвеня па 1 ліпеня ў Беларусі праходзіць прэс-тур замежных журналістаў напярэдадні II Гульняў краін СНД. У прэс-туры ўдзельнічаюць 14 журналістаў з Расіі, Кітая, Азербайджана і Кыргызстана. Сёння дэлегацыя наведала сталічны стадыён "Дынама", дзе ў рамках Гульняў пройдуць спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі