18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш падкрэслівае важны ўклад і асаблівае месца Беларусі ў шматбаковай дыпламатыі. Аб гэтым было заяўлена на яго сустрэчы з пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ААН Валянцінам Рыбаковым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Валянцін Рыбакоў уручыў паўнамоцтвы Генеральнаму сакратару ААН Антоніу Гутэрышу. Бакі абмеркавалі стан і перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі з ААН.
Як паведамлялася, Валянцін Рыбакоў быў назначаны пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 7 жніўня. Да гэтага ён працаваў на пасадзе намесніка міністра замежных спраў Беларусі.