Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Кст 2023

Галоўнае - зрабіць наступны крок. Падрабязнасці сустрэчы Лукашэнкі з Мірзіёевым

Галоўнае - зрабіць наступны крок. Падрабязнасці сустрэчы Лукашэнкі з Мірзіёевым

13 кастрычніка, Бішкек /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Узбекістана Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў на сустрэчы ў Бішкеку перад самітам СНД абмеркавалі далейшую работу па развіцці двухбаковых адносін. Як паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Прэзідэнта Беларусі, кіраўнікі дзяржаў спыніліся на асноўных і найбольш важных пытаннях беларуска-ўзбекскіх адносін.

Было адзначана, што тавараабарот мае пазітыўную дынаміку, але патэнцыял яго росту значна большы. У гэтым плане галоўнае на сённяшні момант - зрабіць наступны крок. Гэта задача ўрадаў. У эканоміцы важна развіваць паглыбленую кааперацыю. Беларускія тэхналогіі цікавыя для Узбекістана ў розных галінах, перш за ўсё прамысловасці.

Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў намецілі план работы і абмеркавалі падрыхтоўку да маючага адбыцца візіту Прэзідэнта Беларусі ва Узбекістан.

У канцы лістапада - пачатку снежня дамовіліся правесці пасяджэнне міжурадавай камісіі. Там плануецца дэталёва структураваць задачы і вызначыць дадатковыя кропкі росту двухбаковых адносін.

Найважнейшы аспект - супрацоўніцтва рэгіёнаў. Шаўкат Мірзіёеў прапанаваў скласці графік рэгіянальнага парадку дня на 2024 год.

Прэзідэнты на сустрэчы таксама закранулі пытанні маладзёжнай палітыкі, супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.

Грунтоўна Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў абмеркавалі і глабальны парадак дня - сітуацыю ў свеце, гарачых кропках, рэгіянальны зрэз.

Гэта сустрэча, адзначылі лідары дзвюх краін, - зачын на будучае.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі