Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Кст 2023

Галоўчанка: адносіны Беларусі і Ірана знаходзяцца на ўздыме

Галоўчанка: адносіны Беларусі і Ірана знаходзяцца на ўздыме

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цяпер адносіны Беларусі і Ірана знаходзяцца на ўздыме. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на сустрэчы з першым віцэ-прэзідэнтам Ірана Махамадам Махберам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы цэнім, што вы знайшлі час, адгукнуліся на наша запрашэнне і наведалі нашу краіну, каб прадметна абмеркаваць увесь комплекс беларуска-іранскіх адносін, - сказаў Раман Галоўчанка. - У гэтым годзе споўнілася 30 гадоў устанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі. Усе гэтыя гады былі напоўнены нязменнай дружбай, супрацоўніцтвам, а таксама эканамічнымі, культурнымі і гуманітарнымі сувязямі паміж народамі".

Паводле яго слоў, цяпер адбываецца інтэнсіўны абмен візітамі. "Я заўсёды з цеплынёй успамінаю нашу сустрэчу ў Тэгеране. Плённыя перагаворы, якія мы правялі, паклалі пачатак абмену дэлегацыямі на ўсіх узроўнях, заключэнню выгадных камерцыйных кантрактаў і пагадненняў", - падкрэсліў кіраўнік урада.

Як адзначыў прэм'ер-міністр, візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сакавіку 2023 года ў Іран стаў важным этапам выбудоўвання стратэгічнага беларуска-іранскага партнёрства. "Мы дакладна выконваем палажэнні дарожнай карты ўсёабдымнага супрацоўніцтва паміж краінамі на 2023-2026 гады, якая была падпісана ў ходзе гэтага візіту", - дадаў прэм'ер.

"Мы разлічваем, што ваш візіт надасць яшчэ большую дынаміку ўзаемадзеянню па праектах у гандлёва-эканамічнай сферы, прамысловай кааперацыі, інвестыцыйным супрацоўніцтве, нафтахіміі, фармацэўтыцы, сельскай гаспадарцы і транспарце. Ваш візіт таксама будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню дружбы, супрацоўніцтва і ўстойліваму развіццю нашых краін у інтарэсах народаў Беларусі і Ірана", - канстатаваў Раман Галоўчанка.

Махамад Махбер падзякаваў за запрашэнне наведаць Беларусь. "Выказваю ўдзячнасць Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за цёплы прыём. Стратэгія Ірана накіравана на развіццё эканамічных і палітычных адносін з вашай краінай. Мы заўсёды назіралі станоўчую пазіцыю ў адносінах да нас. Але, на жаль, нашы эканамічныя адносіны не адпавядаюць узроўню палітычных. Візіт Прэзідэнта Беларусі ў Іран стаў пераломным момантам у нашых адносінах. Два нашы народы чакаюць ад нас, каб дыпламатычныя адносіны далі добрыя вынікі для абедзвюх краін", - сказаў першы віцэ-прэзідэнт Ірана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі