Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Кст 2021

Эксперты МАГАТЭ завяршылі работу на БелАЭС

Эксперты МАГАТЭ завяршылі работу на БелАЭС
Фота з архiва

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паўторная місія МАГАТЭ па эксплуатацыйнай бяспецы (Pre-OSART) завяршыла работу на пляцоўцы БелАЭС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

Кіраўнік экспертнай групы Юрый Мартыненка падзякаваў кіраўніцтву БелАЭС за садзейнічанне ў рабоце місіі. "На працягу тыдня мы ўсебакова разгледзелі мерапрыемствы, выкананыя беларускім бокам па рэкамендацыях і прапановах, атрыманых у час місіі OSART у 2019 годзе", - сказаў ён.

Візіт экспертаў прайшоў па праекце тэхнічнага супрацоўніцтва "Павышэнне эксплуатацыйнай бяспекі Беларускай АЭС у перыяд уводу ў эксплуатацыю і эксплуатацыі". У складзе місіі працавалі эксперты з Вялікабрытаніі, Францыі, Бельгіі, Расіі, Арменіі і Украіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі