Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Лют 2024

Больш за 6,9 млн грамадзян уключаны ў спісы для галасавання на выбарах дэпутатаў

Больш за 6,9 млн грамадзян уключаны ў спісы для галасавання на выбарах дэпутатаў

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 6,9 млн грамадзян уключаны ў спісы для галасавання на выбарах дэпутатаў. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння пачалося датэрміновае галасаванне. Яно будзе праводзіцца з 12.00 да 19.00 з 20 па 24 лютага ўключна. Гэта норма не новая для беларускага выбарчага заканадаўства, як і для шэрага іншых краін, дзе таксама прадугледжана датэрміновае галасаванне. Сёння вечарам ужо будуць папярэднія лічбы па колькасці грамадзян, якія прыйшлі на ўчасткі. Прыемна, што моладзь актыўна ідзе галасаваць. У краіне сфарміравана 5411 участкаў. На момант адкрыцця ўчасткаў крыху больш за 6,9 млн унесена ў спісы для галасавання. У гэтых спісах крыху больш за 95 тыс. - грамадзяне РФ, якія маюць права галасаваць на выбарах у мясцовыя Саветы", - расказаў Ігар Карпенка.

Ён адзначыў, што перад пачаткам галасавання была праведзена вялікая работа. "Мы правялі спецыяльныя трэнінгі з участковымі выбарчымі камісіямі, для іх быў зроблены спецыяльны вучэбны відэаролік. Мы праверылі гатоўнасць усіх участкаў, абсталяванне, меры проціпажарнай і тэхнічнай бяспекі. Усе ўчасткі ўзяты пад ахову міліцыі", - падкрэсліў старшыня ЦВК.

Як адзначылі ў ЦВК, усяго ў спісы для галасавання па стане на 20 лютага 2024 года ўключаны 6 913 965 грамадзян. У тым ліку ў Мінску - 1 303 280 чалавек. У Брэсцкай вобласці ў спісы ўключаны 996 054 чалавекі, у Віцебскай - 859 867, у Гомельскай - 1 065 914, у Гродзенскай - 742 802, у Мінскай - 1 150 916, у Магілёўскай - 795 132.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі