Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Ліс 2023

Больш як 389,2 тыс. жыхароў Літвы, Латвіі і Польшчы ўехалі ў Беларусь па бязвізе з пачатку года

Больш як 389,2 тыс. жыхароў Літвы, Латвіі і Польшчы ўехалі ў Беларусь па бязвізе з пачатку года
Фота з архiва

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 студзеня 2023 года правам бязвізавага ўезду ў Беларусь скарысталіся 389 214 іншаземцаў, якія пражываюць у сумежных краінах Еўрасаюза. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Так, з 1 студзеня на нашу тэрыторыю ўехалі 234 210 грамадзян Літвы, 89 550 грамадзян і 27 337 неграмадзян Латвіі, а таксама 38 117 грамадзян Польшчы.

З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбылі 774 200 іншаземцаў: 482 473 грамадзяніны Літвы, 177 684 грамадзяніны і 54 216 неграмадзян Латвіі, 59 827 грамадзян Польшчы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі