Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Снж 2023

Беларускім бязвізам з пачатку года скарысталіся амаль 400 тыс. іншаземцаў

Беларускім бязвізам з пачатку года скарысталіся амаль 400 тыс. іншаземцаў
Фота з архiва

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 студзеня 2023 года беларускім бязвізам скарысталіся 399 535 жыхароў суседніх краін Еўрасаюза. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Паводле інфармацыі пагранічнага ведамства, з пачатку года ў бязвізавым парадку Беларусь наведалі 239 664 грамадзяніны Літвы, 91 849 грамадзян і 27 959 неграмадзян Латвіі, а таксама 40 063 грамадзяніны Польшчы.

Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбыў 784 521 іншаземец: 487 927 грамадзян Літвы, 179 983 грамадзяніны і 54 838 неграмадзян Латвіі, а таксама 61 773 грамадзяніны Польшчы.

Падрабязная інфармацыя пра бязвізавае наведванне Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі