Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Ліп 2020

Беларускі гандлёвы дом прапанавалі стварыць у Курскай вобласці

Беларускі гандлёвы дом прапанавалі стварыць у Курскай вобласці
Фота з архiва

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі гандлёвы дом прапанавалі стварыць у Курскай вобласці. Аб гэтым ішла размова ў час анлайн-сустрэчы беларускіх вытворцаў сельгастэхнікі з прадстаўнікамі органаў улады і дзелавымі коламі гэтага расійскага рэгіёна, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

"Удзельнікі мерапрыемства прапанавалі разгледзець пытанне аб адкрыцці гандлёвага дома беларускіх тавараў, які дасць магчымасць развіваць як буйнааптовы, так і дробнааптовы гандаль на тэрыторыі рэгіёна", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Прадстаўнікі курскіх кампаній адзначылі, што калі параўноўваць беларускую спецтэхніку з замежнымі аналагамі, то яна не ўступае, а часам і пераўзыходзіць па тэхнічных характарыстыках, пры гэтым па цане ў разы ніжэйшай за імпартную.

Беларускія ўдзельнікі сустрэчы выказалі надзею на тое, што дэлегацыя Курскай вобласці наведае VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які плануецца ў верасні ў Мінску. На форуме рыхтуецца падпісанне актуалізаванага пагаднення аб супрацоўніцтве. Папярэдняе пагадненне паміж Курскай вобласцю і Беларуссю было падпісана ў 2002 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі