Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Кст 2017

Беларусь і Судан абмяркоўваюць пытанні супрацоўніцтва ў энергетыцы і здабычы нафты

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Судан абмяркоўваюць пытанні наладжвання супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі ў Егіпце і Судане па сумяшчальніцтве.

Гэта тэма знаходзіцца ў цэнтры ўвагі ў час візіту 3-5 кастрычніка ў Судан беларускай дэлегацыі на чале з міністрам энергетыкі Уладзімірам Патупчыкам. У складзе дэлегацыі - намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў, кіраўніцтва прадпрыемстваў "Белэнерга", "Белпалівагаз", "Белэнергасеткапраект", "Белндпіэнергапрам", "Белэнергарамналадка". Візіт арганізаваны пры садзейнічанні пасольства Беларусі ў Егіпце і Судане па сумяшчальніцтве.

Міністр энергетыкі Беларусі сустрэнецца з першым віцэ-прэзідэнтам - прэм'ер-міністрам, а таксама з міністрамі нафты і газу, водных рэсурсаў, ірыгацыі і электрыфікацыі і іншымі высокапастаўленымі прадстаўнікамі Судана. Акрамя таго, беларуская дэлегацыя правядзе перагаворы з прадстаўнікамі буйных суданскіх кампаній, у ходзе якіх абмяркуе пытанні запуску сумесных праектаў у сферы будаўніцтва электра- і цепластанцый, трансмісійных ліній, абслугоўвання электрасетак, разведкі, здабычы і перапрацоўкі нафты, распрацоўкі газавага радовішча.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі