Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Крс 2023

Беларусь і Расія абмеркавалі ў Маскве тэматыку агульнаеўрапейскай бяспекі

Беларусь і Расія абмеркавалі ў Маскве тэматыку агульнаеўрапейскай бяспекі
Фота з архiва

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях агульнаеўрапейскай бяспекі, уключаючы праблематыку НАТА, ЕС і Савета Еўропы. Гэтыя пытанні абмяркоўваліся напярэдадні ў Маскве ў час беларуска-расійскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў з удзелам пастаянных прадстаўнікоў Расіі і Беларусі пры АБСЕ. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра Юрый Амбразевіч, расійскую - Аляксандр Грушко, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"У кантэксце каардынацыі дзеянняў у рамках Саюзнай дзяржавы абмеркаваны перспектывы падтрымання сумесных прыярытэтаў па лініі АБСЕ", - дадалі ў знешнепалітычным ведамстве.

У ходзе візіту таксама адбылася сустрэча Юрыя Амбразевіча з намеснікам міністра замежных спраў Расіі Сяргеем Вяршыніным, на якой разгледжаны напрамкі далейшага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі на пляцоўцы ААН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі