Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Лют 2024

Беларусь і Лаос абмяняліся віншаваннямі з нагоды 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін

Беларусь і Лаос абмяняліся віншаваннямі з нагоды 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін
Фота з архiва

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмен віншавальнымі пасланнямі міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка і намесніка прэм'ер-міністра, міністра замежных спраў Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Салэмсая Камасіта адбыўся з нагоды 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж краінамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"Дружалюбныя адносіны звязваюць Беларусь і Лаос яшчэ з часоў СССР. Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, адрозненні ў культуры, звычаях і мове, а таксама бягучыя змяненні ў глабальным і рэгіянальным вымярэннях, адносіны паміж краінамі ўмацаваліся", - адзначылі ў МЗС.

Значны імпульс узаемадзеянню быў нададзены ў 2010-я гады ўзаемнымі візітамі кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў. У ліпені 2013 года адбыўся афіцыйны візіт у Беларусь Прэзідэнта Лаоса Цюмалі Сайнясона.

Дзеючы Прэзідэнт ЛНДР Тханглун Сісуліт у рангу намесніка прэм'ер-міністра, міністра замежных спраў наведваў Мінск з афіцыйным візітам двойчы. Кіраўнікі МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў і Уладзімір Макей былі ў сталіцы Лаоса В'енцьяне ў 2012 і 2014 гадах адпаведна.

У час візітаў быў падпісаны шэраг важных дакументаў па розных напрамках двухбаковага супрацоўніцтва, што дало магчымасць значна пашырыць дагаворна-прававую базу. Былі запушчаны неабходныя механізмы інстытуцыянальнага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў лютым 2014 года - работа беларуска-лаоскай міжурадавай сумеснай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве, у жніўні 2015 года - палітычныя кансультацыі на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў.

У студзені 2023 года рашэннем ЦК Народна-рэвалюцыйнай партыі Лаоса заснавана таварыства дружбы "Лаос - Беларусь".

Краіны падтрымліваюць рэгулярны кантакт на высокім узроўні, у тым ліку на міжнародных пляцоўках. Іх узаемадзеянне ў ААН, АСЕАН і іншых міжнародных арганізацыях мае дружалюбны і даверны характар.

"Эканомікі Беларусі і Лаоса ўзаемна дапаўняюць адна адну. Бакі дэманструюць гатоўнасць да канвертацыі высокага ўзроўню палітычнага дыялогу ў нарошчванне ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, культурнай, навуковай і адукацыйнай сферах", - канстатавалі ў МЗС.

З нагоды 30-годдзя дыпламатычных адносін дзвюх краін Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Беларусі сумесна з выдавецкім цэнтрам "Марка" РУП "Белпошта" і Пасольствам Беларусі ў В'етнаме падрыхтаваны памятны паштовы праект.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі