Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Сак 2024

Беларусь і ААЭ зацікаўлены ў паглыбленні кантактаў у ваеннай сферы на ўсіх узроўнях

Беларусь і ААЭ зацікаўлены ў паглыбленні кантактаў у ваеннай сферы на ўсіх узроўнях
Фота з архiва

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і ААЭ зацікаўлены ў паглыбленні кантактаў у ваеннай сферы на ўсіх узроўнях. Аб гэтым было заяўлена ў час двухбаковай сустрэчы начальніка Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочніка міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёра Валерыя Равенкі з памочнікам намесніка дзяржаўнага міністра па справах абароны па пытаннях абароннай палітыкі і камунікацыі ААЭ Алі Абдулой Махамедам Аль-Ахмадам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на беларускае абароннае ведамства.

Сустрэча прайшла ў Абу-Дабі. Бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы, а таксама ўзгаднілі пералік сумесных мерапрыемстваў, запланаваных да правядзення ў 2024 годзе.

Як расказалі ў Мінабароны, па выніках сустрэчы была выказана ўзаемная зацікаўленасць у інтэнсіфікацыі кантактаў у ваеннай сферы на ўсіх узроўнях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі