Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Ліс 2022

БЧ прыняла ўдзел у пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце Садружнасці

БЧ прыняла ўдзел у пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце Садружнасці
Фота з архiва

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у 77-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў Садружнасці. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

Пасяджэнне прайшло ў анлайн-фармаце. Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначаліў начальнік БЧ Уладзімір Марозаў. Старшынстваваў на пасяджэнні старшыня савета, генеральны дырэктар - старшыня праўлення ААТ "Расійскія чыгункі" Алег Белазёраў.

На пасяджэнні разгледжаны пытанні, якія вызначаюць каардынацыю дзеянняў чыгунак Садружнасці па арганізацыі міжнародных перавозак пасажыраў і грузаў, сумесным выкарыстанні парку грузавых вагонаў і кантэйнераў, вядзенні ўзаемаразлікаў за перавозкі і аказаныя паслугі, распрацоўцы нарматыўных дакументаў, якія забяспечваюць тэхналагічнае адзінства чыгунак.

"Саветам падведзены вынікі работы сеткі чыгунак за дзевяць месяцаў 2022 года, вызначаны меры, накіраваныя на паляпшэнне арганізацыі перавозачнага працэсу, эфектыўнае выкарыстанне рухомага саставу, развіццё і работу пасажырскага комплексу ў міжнародных зносінах. Таксама зацверджаны план фарміравання грузавых паяздоў і парадак накіравання вагонапатокаў у міжнародных зносінах на 2022/2023 гады, памеры грузавога руху па міждзяржаўных стыкавых пунктах, пералік міжнародных спецыялізаваных паяздоў для перавозкі грузаў ва ўніверсальным рухомым саставе, міжнародных кантэйнерных паяздоў, кантрэйлерных і кантэйнера-кантрэйлерных паяздоў", - расказалі ў прэс-цэнтры БЧ.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Грузіі, краін Балтыі, Фінляндыі і Ірана.

77-е пасяджэнне праводзілася пад эгідай 30-годдзя стварэння Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў - удзельніц Садружнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі