Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Стд 2024

Асноўныя напрамкі рэалізацыі Дагавора аб стварэнні СД да 2026 года разгледзяць на пасяджэнні ВДС

Асноўныя напрамкі рэалізацыі Дагавора аб стварэнні СД да 2026 года разгледзяць на пасяджэнні ВДС
Фота з архiва

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На зацвярджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі будзе вынесены праект дакумента аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні СД на 2024-2026 гады. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Дзмітрый Мезенцаў на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзяржсакратар падзякаваў за магчымасць сустрэчы, у час якой ён праінфармаваў аб дзейнасці Пастаяннага камітэта СД, а таксама аб узаемадзеянні бакоў у фарматах Саюзнай дзяржавы. Размова, у прыватнасці, ішла аб маючым адбыцца пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета, якое, паводле слоў Дзмітрыя Мезенцава, "мае асаблівае значэнне". Што датычыцца парадку дня гэтага мерапрыемства, то, як паведаміў дзяржсакратар, на зацвярджэнне прэзідэнтаў Беларусі і Расіі будзе вынесены праект дакумента аб новым трохгадовым перыядзе рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні СД - на 2024-2026 гады.

"На пасяджэнні Савета Міністраў (Саюзнай дзяржавы. - Заўвага БЕЛТА) 29 лістапада зацверджаны праект дэкрэта Вышэйшага дзяржсавета, які падводзіць вынік работы над 28 саюзнымі праграмамі і які вызначае, калі падтрымаеце вы і Уладзімір Уладзіміравіч (Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. - Заўвага БЕЛТА), члены Вышэйшага дзяржсавета, новы трохгадовы этап, уключаючы 2026 год, па рэалізацыі асноўных палажэнняў Дагавора аб стварэнні СД", - сказаў Дзмітрый Мезенцаў.

Ён падкрэсліў, што дзякуючы рашэнню кіраўнікоў дзяржаў, прынятаму ў лістападзе 2021 года, па фарміраванні 28 саюзных праграм быў новы перыяд эканамічнай інтэграцыі Беларусі і Расіі. "Гэта комплексны, узаемаўвязаны маштабны дакумент, які вывеў сістэму адносін у СД на прынцыпова іншы ўзровень", - адзначыў дзяржсакратар.

Пасля сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў растлумачыў журналістам, што работа па 28 саюзных праграмах практычна завершана і аб гэтым далажылі кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі на пасяджэнні саюзнага Саўміна. На новы трохгадовы перыяд плануецца зацвердзіць асноўныя напрамкі рэалізацыі Дагавора аб стварэнні СД з правам для Савета Міністраў зацвярджаць планы сумеснай работы. Гэта дасць магчымасць больш аператыўна адгукацца на выклікі часу, уносіць карэктывы ў гэтыя планы (у выпадку з саюзнымі праграмамі гэта зрабіць было больш цяжка), растлумачыў дзяржсакратар.

Што датычыцца даты правядзення пасяджэння ВДС, то, паводле яго слоў, яно пройдзе "ў самым хуткім часе".

"Я прадставіў (на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) прапановы бакоў па маючым адбыцца пасяджэнні ВДС. Гэта і даклады ўрадаў, што зроблена, і даклады міністраў замежных спраў аб рабоце, якую яны праводзяць у рамках узгодненай знешняй палітыкі", - дадаў Дзмітрый Мезенцаў.

Як удалося даведацца БЕЛТА, кардынальнае адрозненне асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады ад аналагічнага дакумента на 2021-2023 гады ў тым, што ў праект на новы трохгадовы перыяд уключаны вялікі блок гуманітарных, культурных і сацыяльных пытанняў. У той час як папярэдні дакумент разам з 28 саюзнымі праграмамі пераважна канцэнтраваўся на эканамічным складніку супрацоўніцтва, прамысловасці, банкаўскай сферы і іншых такіх напрамках.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі