Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Стд 2024

Алейнік адправіўся з візітам ва Уганду на саміт Руху недалучэння

Алейнік адправіўся з візітам ва Уганду на саміт Руху недалучэння
Фота з архiва

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя начале з міністрам замежных спраў Сяргеем Алейнікам 18-20 студзеня прыме ўдзел у XIX саміце Руху недалучэння ва Угандзе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Сяргей Алейнік выступіць на пленарным пасяджэнні форуму Руху недалучэння ў нацыянальнай якасці і ад імя групы еўрапейскіх краін. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства таксама прыме ўдзел у пасяджэнні Групы сяброў у абарону Статута ААН.

Дасягнуты дамоўленасці аб правядзенні серыі двухбаковых сустрэч міністра замежных спраў Беларусі з калегамі з краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

Галоўнай мэтай саміту арганізатары называюць аб’яднанне лідараў усяго свету для вырашэння надзённых глабальных праблем і развіцця супрацоўніцтва паміж краінамі-ўдзельніцамі. Чакаецца, што на форум прыбудуць прадстаўнікі каля 120 дзяржаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі