Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Чэр 2021
З'яўленне індыйскага штама COVID-19 актуалізуе задачу па вакцынацыі насельніцтва - Піневіч З'яўленне індыйскага штама COVID-19 актуалізуе задачу па вакцынацыі насельніцтва - Піневіч
"З'яўленне індыйскага штама для нас - чарговая падстава актуалізаваць работу, а для грамадзян - вакцынавацца. Вакцыны цяпер хапае, паводле нашых даных. Любы тып вакцын мае ахоўную ўласцівасць і не прыводзіць да цяжкіх наступстваў. Таму вывад вельмі просты: вакцынацыя - адзін з найважнейшых кампанентаў разам з сацыяльным дыстанцыраваннем і іншымі мерамі прафілактыкі захворвання"...
24 Чэр 2021
Прэзідэнт: рознагалоссі з іншымі краінамі не павінны пераходзіць на адносіны паміж народамі Прэзідэнт: рознагалоссі з іншымі краінамі не павінны пераходзіць на адносіны паміж народамі
"Вы бачыце, якія ў нас адносіны з літоўцамі і палякамі. Ні ў якім разе гэта не павінна перайсці на бізнесменаў і народ. Літоўцы, палякі і ўкраінцы не вінаваты ў тым, што адбываецца. Мы не павінны сутыкнуць інтарэсы, дапусцім, польскага насельніцтва (актуальна для Гродна і Брэста) у Беларусі з палякамі, якія жывуць па той бок граніцы"...
24 Чэр 2021
Лукашэнка: заходнія санкцыі - гэта іх бяссілле, і мы ім гэта пакажам Лукашэнка: заходнія санкцыі - гэта іх бяссілле, і мы ім гэта пакажам
Наведваючы Свіслацкі раён, кіраўнік дзяржавы заслухаў даклад аб сацыяльна-эканамічным развіцці вобласці. "Які будзе ВРП пасля гэтых ашалелых санкцый на канец года? Мы ж рыхтаваліся да гэтага, ведалі, што пагражае", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка...
23 Чэр 2021
МЗС РФ: Расія і Беларусь будуць умацоўваць калектыўную ўстойлівасць перад санкцыйным націскам МЗС РФ: Расія і Беларусь будуць умацоўваць калектыўную ўстойлівасць перад санкцыйным націскам
"Расійская Федэрацыя прыхільна да саюзных адносін з братэрскай Беларуссю, - падкрэсліла Марыя Захарава. - Будзем і ў далейшым каардынаваць нашы намаганні ў інтарэсах умацавання дзяржаўнага суверэнітэту, забеспячэння нацыянальнай бяспекі нашых краін на аснове існуючых міжнародна-прававых дамоўленасцей"...
23 Чэр 2021
Галоўчанка: MILEX - добра пазнаваемы брэнд Галоўчанка: MILEX - добра пазнаваемы брэнд
"Гэта мерапрыемства прайшло шлях, можна сказаць, ад невялікага выставачнага павільёна да поўнамаштабнага форуму. Сёння MILEX - гэта добра пазнаваемы брэнд, які ўвасабляе інтэлект, якасць і інавацыйнасць беларускага абаронна-прамысловага комплексу"...
22 Чэр 2021
Лукашэнка: Беларусь зробіць усё дзеля спакойнага жыцця ў рэгіёне Лукашэнка: Беларусь зробіць усё дзеля спакойнага жыцця ў рэгіёне
"Нашы сыны, якія тут стаяць пад сцягамі пераможцаў, зробяць усё для таго, каб вы жылі спакойным жыццём на сваёй зямлі. Вы - украінцы, беларусы і рускія, палякі, яўрэі, татары. Усе, хто жыве тут, на гэтай зямлі. Гэта ваша зямля. Вас нідзе не чакаюць, і не верце гэтым абяцанням, што вас там прымуць з распасцёртымі рукамі. Гэта ваша зямля, беражыце, беларусы, яе, шануйце. Таму што яна належыць не толькі нам"...
22 Чэр 2021
Лукашэнка пра апошнія санкцыі ЕС: гісторыя іх нічому так і не навучыла Лукашэнка пра апошнія санкцыі ЕС: гісторыя іх нічому так і не навучыла
"Ад каго не чакалі ўдзелу ў гэтай калектыўнай змове, дык гэта ад Германіі. Ад тых, чые продкі знішчылі ў Вялікай Айчыннай вайне не толькі кожнага трэцяга беларуса, але і мільёны ненароджаных дзяцей. Усе 80 гадоў пасля 45-га мінулага стагоддзя немцы хадзілі па ўсім свеце, па Еўропе, былым Савецкім Саюзе і каяліся. Каяліся, рыдалі, на каленях стаялі, прасілі адкрыць помнікі, пахаваць яшчэ непахаваных немцаў"...
22 Чэр 2021
Лукашэнка: 22 чэрвеня - дзень памяці і смутку, які падзяліў жыццё народа на да і пасля Лукашэнка: 22 чэрвеня - дзень памяці і смутку, які падзяліў жыццё народа на да і пасля
"Тая летняя нядзельная раніца стала страшным рубяжом паміж мірам і вайной, паміж святлом і цемрай, жыццём і смерцю, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - На нашу зямлю рушыла ўзброеная бязлітасная армада, не давалі літасці нікому: ні старым, ні дзецям"...
22 Чэр 2021
Орда аб санкцыях: беларусы выстаяць, але гэты факт падаўлення краіны назаўсёды застанецца ў гісторыі Орда аб санкцыях: беларусы выстаяць, але гэты факт падаўлення краіны назаўсёды застанецца ў гісторыі
Старшыня ФПБ адзначыў, што мы помнім урокі гісторыі. "І помнім, што гэта ўжо было ў нашым мінулым. 80 гадоў таму мы ўжо чулі прыгожыя лозунгі і абяцанні салодкага жыцця. А ў выніку нашу краіну практычна разбурылі. Мы сёння гаворым, што гэта была ваенная інтэрвенцыя. Цяпер гэта інтэрвенцыя, але яна мае эканамічны характар"...
22 Чэр 2021
Качанава: наша задача - перадаваць з пакалення ў пакаленне праўду аб вайне Качанава: наша задача - перадаваць з пакалення ў пакаленне праўду аб вайне
Паводле яе слоў, у Беларусі многае зроблена для ўвекавечання памяці тых, хто цаной жыцця адстаяў свабоду і незалежнасць, тых, хто быў закатаваны ў канцлагерах. "Практычна кожны кавалачак нашай зямлі - гэта памяць аб тых, хто загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны"...
19 Чэр 2021
Лукашэнка: у Беларусі пакуль няма неабходнасці ўводзіць абавязковую вакцынацыю ад COVID-19 Лукашэнка: у Беларусі пакуль няма неабходнасці ўводзіць абавязковую вакцынацыю ад COVID-19
Кіраўнік дзяржавы праз тыдзень плануе правесці нараду па ўдасканаленні сістэмы аховы здароўя ў Мінску і барацьбе з каранавірусам. "Мы паглядзім на сітуацыю і падумаем, што трэба зрабіць. Вопыт у нас ужо вялікі ў гэтым плане, мы ведаем, што трэба рабіць, але тым не менш кантроль павінен быць і з боку Прэзідэнта"...
19 Чэр 2021
Лукашэнка - медыкам: урачы і настаўнікі - люстэрка любой дзяржавы, будзьце дастойныя гэтага звання Лукашэнка - медыкам: урачы і настаўнікі - люстэрка любой дзяржавы, будзьце дастойныя гэтага звання
"Вы - героі, таму што лечыце дзяцей. Я ўжо чалавек дарослы, але, калі дзеці хварэюць, у мяне паніка: я не магу гэта пераносіць - свае гэта ці чужыя. А вы ж бачыце гэта кожны дзень, і да гэтага немагчыма прывыкнуць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка...
18 Чэр 2021
Увага на дысцыпліну і адстаючыя гаспадаркі - Лукашэнка паставіў задачы перад мясцовай вертыкаллю Увага на дысцыпліну і адстаючыя гаспадаркі - Лукашэнка паставіў задачы перад мясцовай вертыкаллю
"Мы навучыліся сеяць, убіраць, расціць, а вось дысцыпліна (парушэнне дысцыпліны. - Заўвага БЕЛТА) часам губіць усё, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Дысцыпліна і яшчэ раз дысцыпліна. Без яе толку не будзе. Не трэба сёння крычаць, стагнаць, рыдаць: ах, рынак усё адрэгулюе. Нічога не адрэгуляваў за чвэрць стагоддзя. Патрэбна дысцыпліна"...
17 Чэр 2021
Беларуская сістэма аховы здароўя вытрымала ўдар пандэміі COVID-19 - Піневіч Беларуская сістэма аховы здароўя вытрымала ўдар пандэміі COVID-19 - Піневіч
Такі пункт гледжання выказаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч напярэдадні прафесійнага свята ў час наведвання разам з прадстаўнікамі ведамства Палаца Незалежнасці...
17 Чэр 2021
Мезенцаў: аб'яднанне патэнцыялаў Расіі і Беларусі дае магчымасць вырашаць актуальныя задачы Мезенцаў: аб'яднанне патэнцыялаў Расіі і Беларусі дае магчымасць вырашаць актуальныя задачы
"Рэсурс і патэнцыял саюзнага дагавора, магчымасць падтрымкі сумесных работ па лініі саюзнага бюджэту з'яўляюцца значнымі фактарамі для вырашэння як шэрага змястоўных пытанняў нацыянальнага ўзроўню, так і сумесных праектаў, якія могуць працаваць на эканоміку дзвюх братэрскіх дзяржаў"...
16 Чэр 2021
Галоўчанка: дзяржава прадоўжыць інвесціраваць у аднаўленне гісторыка-культурных аб'ектаў Галоўчанка: дзяржава прадоўжыць інвесціраваць у аднаўленне гісторыка-культурных аб'ектаў
"Заморскія паездкі, вядома, добра, але ўсё роўна большасць часу беларусы адпачываюць дома. Каб было куды ездзіць, трэба ўкладваць у інфраструктуру турызму, у тым ліку ў аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны"...
16 Чэр 2021
Лукашэнка: кожны рэгіён Беларусі павінен быць гатовы правесці мабілізацыю ў кароткі тэрмін Лукашэнка: кожны рэгіён Беларусі павінен быць гатовы правесці мабілізацыю ў кароткі тэрмін
"Словам, у любы момант прыехалі, паднялі па трывозе, трое сутак - і ўсе на месцах, ахоўваюць тыя аб'екты, якія трэба тут ахоўваць. Да гэтага ў краіне ўсе павінны рыхтавацца пасля сённяшняга мерапрыемства. Адна з мэт сустрэчы - даць сігнал на месцы, каб яны такім жа чынам у кожнай зоне (у нас іх 7), у кожным раёне былі гатовы адмабілізавацца ў той тэрмін, у які будзе прынята рашэнне Прэзідэнтам"...
15 Чэр 2021
Лукашэнка: Мінск і Пекін паспяхова процістаяць усім варожым выпадам і дэманструюць моц дружбы і стойкасць Лукашэнка: Мінск і Пекін паспяхова процістаяць усім варожым выпадам і дэманструюць моц дружбы і стойкасць
Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што паказальна развіваецца і двухбаковых дыялог паміж Беларуссю і Кітаем, у якім ужо трывала замацаваліся такія характарыстыкі, як "нержавеючае братэрства" і "ўсепагоднае партнёрства", што пацвярджаецца канкрэтнымі вынікамі супрацоўніцтва. Прэзідэнт упэўнены, што разам краінам удасца вывесці адносіны на больш высокі стратэгічны ўзровень...
14 Чэр 2021
Качанава: адносіны паміж Беларуссю і Расіяй характарызуюць вельмі блізкіх і добрых сяброў Качанава: адносіны паміж Беларуссю і Расіяй характарызуюць вельмі блізкіх і добрых сяброў
Спікер падкрэсліла, што Беларусь вельмі высока цэніць той палітычны дыялог, які складваецца паміж нашымі краінамі і прэзідэнтамі. "Нашы прэм'ер-міністры супрацоўнічаюць вельмі плённа і цесна. Нашы ўрады працуюць даволі паспяхова, у інтэграцыйных структурах мы падтрымліваем адзін аднаго. Гэта таксама вельмі важна, асабліва ў гэты няпросты перыяд для нашых краін"...
14 Чэр 2021
Макей: сёння нам у вушы льецца шмат прыгожых слоў аб правах чалавека і дэмакратыі, але гэта мішура Макей: сёння нам у вушы льецца шмат прыгожых слоў аб правах чалавека і дэмакратыі, але гэта мішура
"Беларусь, знаходзячыся на мяжы паміж Захадам і Усходам, непасрэдна на сабе адчувае гэты ўплыў. Нам не трэба нікуды ісці, нам трэба зыходзіць з таго, што нам наканавана жыць на гэтым кавалку зямлі, як кажа наш Прэзідэнт, і мы застанемся тут. Як і з кім сябраваць - гэта ўжо будзе залежаць ад развіцця сітуацыі"...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі