Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Май 2025

Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з 555-годдзем Жыровіцкага абраза Божай Маці i 505-годдзем заснавання манастыра

Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з 555-годдзем Жыровіцкага абраза Божай Маці i 505-годдзем заснавання манастыра
Фота з архiва

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з 555-годдзем аднойдзення цудатворнага Жыровіцкага абраза Божай Маці і 505-годдзем заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Больш як пяць стагоддзяў тут гучыць малітва аб дабрабыце роднай зямлі, а цудатворны абраз, ад якога зыходзіць гаючая сіла, прываблівае паломнікаў з усяго свету. Мільёны людзей набываюць надзею, дакранаючыся да святыні, і духоўна ўзбагачаюцца, наведваючы манастыр", - гаворыцца ў віншаванні.

Дзякуючы ўвазе дзяржавы, прафесіяналізму будаўнікоў і старанням свяшчэннаслужыцеляў манастыр стаў яшчэ прыгажэйшым і па праву з'яўляецца цэнтрам беларускага праваслаўя, адзначыў Прэзідэнт.

"Упэўнены, што гэта святое месца яшчэ доўгія гады будзе аб'ядноўваць хрысціян, садзейнічаць умацаванню міжканфесійнага міру і згоды ў грамадстве", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім добрага здароўя, бязмежнай веры і поспехаў у працы ў імя працвітання роднай Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі