Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Nov 2016

Выступленнем капэлы "Санорус" адкрыецца фестываль "Званы Сафіі"

4 лістапада, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Праслаўленая кантата "Lux Aeterna" ("Вечнае Святло") прагучыць на ўрачыстым адкрыцці XXI Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі "Званы Сафii" ў Полацку. Сусветна вядомы твор у Сафійскім саборы выканае беларуская музычная капэла "Санорус", расказала карэспандэнту БЕЛТА загадчыца канцэртнага аддзела Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея запаведніка Алена Мартынава.

"Капэла "Санорус" - даўні сябар полацкіх фестываляў. Але ад сённяшняй сустрэчы мы чакаем адкрыццяў, і для гэтага некалькі прычын. Калектыў упершыню прыязджае да нас з новым мастацкім кіраўніком - з 2013 года гэта Аляксандр Хумала. Да таго ж "Санорус" прадставіць на фестывалі незвычайную, але вельмі вядомую кантату амерыканскага кампазітара М.Лаурыдсена "Lux Aeterna" ("Вечнае Святло"). Капэла яшчэ не выконвала гэты светлы рэквіем нідзе акрамя Мінска", - адзначыла Алена Мартынава. У 1999 годзе названае сачыненне прынесла кампазітару сусветную вядомасць і прэмію "Грэмі". Акрамя таго, у канцэрце адкрыцця "Санорус" падорыць палачанам духоўную музыку, створаную ў перыяд з XII стагоддзя да нашых дзён.

"Канцэрт урачыстага адкрыцця - традыцыйна адно з самых яркіх мерапрыемстваў фестывалю. На сённяшнім выступленні чакаецца аншлаг", - канстатавала загадчыца канцэртнага аддзела. Яна нагадала, што ў праграме полацкага свята музыкі яшчэ некалькі прыкметных канцэртаў. У тым ліку выступленні віртуознага арганіста з Германіі Маціяса Якаба, вядомай палачанкі Ксеніі Пагарэлай і таленавітага польскага музыканта Гедыміна Грубы. Яго канцэрт 27 лістапада завершыць XXI Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі".

Мерапрыемствы XXI Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі "Званы Сафii" праходзяць у Полацку з 23 кастрычніка, усяго запланавана 7 канцэртаў, у якіх удзельнічаюць музыканты з Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Германіі і Японіі.

Першы фестываль "Званы Сафіі" адкрыўся ў Полацку 15 лістапада 1996 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі