Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Врс 2016

Тэлегледачы змогуць сачыць за "Гонкай легенд" у прамым эфіры "Беларусь 5"

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлегледачы змогуць сачыць за "Гонкай легенд" у прамым эфіры спартыўнага тэлеканала Белтэлерадыёкампаніі "Беларусь 5", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

У Раўбічах 18 верасня адбудзецца адна з самых цікавых падзей года - "Гонка легенд - зоркі біятлона за мір", дзякуючы якой выдатныя спартсмены з усяго свету зноў збяруцца разам, каб паспаборнічаць на беларускай зямлі. Хутка прыхільнікі біятлона зноў змогуць убачыць сваіх куміраў, атрымаць асалоду ад сустрэчы з імі і, вядома ж, ад саміх гонак. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка, Герой Беларусі, ідэйны натхняльнік праекта Дар'я Домрачава зноў збірае сяброў і, як яна сама гаворыць, "спадзяецца, што фестываль стане рэгулярнай спартыўнай падзеяй". А гэтаму, мяркуючы па мінулагоднім аншлагу і масе жадаючых трапіць на гонку, усе будуць вельмі рады. Дарэчы, арганізатары нават павялічылі колькасць трыбун і месц уздоўж трасы - настолькі шмат жадаючых наведаць гэту, без перабольшання, феерычную падзею.

Назіраць за "Гонкамі легенд" змогуць каля 15 тыс. балельшчыкаў. Тэлегледачы ж змогуць сачыць за развіццём падзей у прамым эфіры спартыўнага тэлеканала медыяхолдынга "Беларусь 5". Так, 18 верасня ў прамой трансляцыі гледачы ўбачаць дзве гонкі: у 13.35 і 15.25.

Сярод сусветных велічынь спорту, якія на гэты раз прымуць удзел у "Гонцы легенд", такія вядомыя біятланісты, як Рыка Грос, Свен Фішэр, Халвар Ханевалд, Ліў-Грэтэ Пуарэ, Сандрын Баі, Крыстаф Зуман, Юрый Кашкароў, Мікалай Круглоў, Віктар Майгураў, Алена Зубрылава, Сяргей Новікаў, Аляксей Айдараў і іншыя вядомыя страляючыя лыжнікі. Дарэчы, як і ў мінулым годзе, фанаты змогуць паўдзельнічаць у аўтограф-сесіі са знакамітымі спартсменамі, якая пачнецца ў 10.00 у крытым ціры комплексу "Раўбічы".

На гэты раз арганізатары пашырылі спаборніцкую праграму форуму. Так, акрамя традыцыйных блокаў гонкі, 18 верасня ў 12.00 адбудзецца змешаная эстафета для каманд вядучых СМІ Беларусі. Удзел у гэтай гонцы прымуць і супрацоўнікі тэлеканала "Беларусь 5".

Аб усім самым цікавым, што будзе адбывацца на біятлонным свяце, тэлеаўдыторыя зможа даведвацца з інфармацыйных выпускаў у радыё- і тэлеэфіры Белтэлерадыёкампаніі. У прыватнасці, з матэрыялаў карэспандэнтаў Агенцтва тэленавін на тэлеканале "Беларусь 1", у эфіры "Беларусь 5", а таксама з выпускаў спартыўных навін Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі