Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Жнв 2016

Полацк сустрэне верасень "Скарынаўскімі днямі"

Полацк сустрэне верасень "Скарынаўскімі днямі"31 жніўня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Нацыянальны дзіцяча-маладзёжны форум "Скарынаўскія дні ў Полацку-2016", прысвечаны Дню беларускага пісьменства і Году культуры, пройдзе ў старажытным горадзе з 1 па 3 верасня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Полацкага райвыканкама.

У форуме, што папярэднічае Дню беларускага пісьменства ў Рагачове, прымуць удзел прадстаўнікі беларускіх гарадоў, якія далучыліся да глабальнай ініцыятывы "Горад, дружалюбны дзецям". Акрамя таго, у Полацку чакаюць гасцей з Расіі, Латвіі і Літвы.

Мерапрыемствы свята аб'ядноўвае гонар за славутага палачаніна Францыска Скарыну. Так, у гімназіі нумар 1 пройдзе 2 верасня Скарынаўская алімпіяда. Яе ўдзельнікам (вучні 9-11 класаў, студэнты I, II курсаў) трэба будзе прадэманстраваць веды па беларускай мове і літаратуры, гісторыі, паспаборнічаць у конкурсе рытараў і чытальнікаў. На форуме будзе рэалізаваны адкрыты творчы праект "Нашчадкі Скарыны", які ўключае ў сябе: інтэрактыўны квест "Брама гісторыі", конкурс сацыяльных ролікаў "Мова пачынаецца з цябе", пленэр "Знакамітаму земляку прысвячаецца...", адкрыты конкурс на стварэнне афіцыйнага гімна "Скарынаўскіх дзён", турнір па інтэлектуальных гульнях "Скарынаўскія гульні", творчы праект пэчварк "Палатно дружбы". "Для рэалізацыі апошняга праекта кожны аўтар або калектыў павінны падрыхтаваць квілты памерам 40 на 40 см, якія затым будуць пасшываны ў адзінае "Палатно дружбы", - растлумачылі арганізатары.

У дні форуму каля памятных мясцін і помнікаў Полацка адбудуцца адкрытыя ўрокі "Захоўваючы традыцыі, будуем будучыню!". Пазнавальнай абяцае быць культурна-забаўляльная праграма "Спадчына Скарыны", для гасцей горада арганізуюць аглядныя экскурсіі па Полацку. Гучным фінальным акордам "Скарынаўскіх дзён у Полацку-2016" стане цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў нацыянальнага дзіцяча-маладзёжнага форуму.

"Скарынаўскае свята садзейнічае развіццю сацыяльна-культурнага партнёрства ў інтарэсах дзяцей. Форум - добрая пляцоўка для абмену вопытам і развіцця далейшага супрацоўніцтва гарадоў. А для дзяцей пачынаць навучальны год у старажытным Полацку - выдатны творчы стымул", - адзначылі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі