Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Jul 2015

Першыя мерапрыемствы і канцэрты "Славянскага базару" адбудуцца сёння ў Віцебску

7 ліпеня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Першыя мерапрыемствы і канцэртныя праграмы XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдуць сёння ў фестывальнай сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ніколі яшчэ дадатковыя дні фестывалю не былі настолькі насычаны падзеямі. Гонар адкрыць культурную праграму форуму належыць Мастацкаму музею, дзе адбудзецца прэзентацыя выстаўкі сапраўдных работ двух найвялікшых мастакоў сучаснасці - Сальвадора Далі і Пабла Пікасо. Упершыню ў Віцебску будуць выстаўлены трыццаць керамік Пікасо, а таксама ўся кераміка, графічныя работы і самыя знакамітыя скульптуры Далі. Арганізатары выставачнага праекта - Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і расійскі бізнесмен, калекцыянер і мецэнат Аляксандр Шадрын.

Затым у міжнародным прэс-цэнтры фестывалю адбудзецца "Зорная гадзіна" з вядомым расійскім акцёрам тэатра і кіно Сяргеем Бязрукавым.

Канцэртную праграму "Славянскага базару" ў Летнім амфітэатры адкрыюць "Шоу Аляксандра Алешкі" ў 18.00, пасля якога ў 22.00 тут жа адбудзецца сольны канцэрт Рыгора Лепса. Дарэчы, білеты на гэты канцэрт аказаліся аднымі з самых запатрабаваных і былі раскуплены ў першую чаргу.

Таксама 7 ліпеня ў 20.00 адкрыецца заслона адразу на дзвюх пляцоўках "Тэатральных сустрэч-2015". У Нацыянальным акадэмічным драмтэатры імя Я.Коласа будзе паказаны спектакль маскоўскага Губернскага тэатра паводле апавяданняў М.Задорнава "Вясна", а ў канцэртнай зале "Віцебск" запланавана праграма Генадзя Хазанава пад назвай "Стрэс-канферэнцыя".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі