Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Ліп 2015

Палацава-паркавы комплекс Сапегаў у Ружанах дапамагаюць аднаўляць валанцёры з ЕС

23 ліпеня, Брэст /Аляўціна Чарнаволава - БЕЛТА/. Палацава-паркавы комплекс Сапегаў у гарадскім пасёлку Ружаны Пружанскага раёна дапамагаюць аднаўляць валанцёры з Еўрасаюза і іншых краін, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар музейнага комплексу Руслан Кніга.

Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў, які з'яўляецца помнікам культуры XVI-XVII стагоддзяў, летам традыцыйна дапамагаюць рэканструяваць валанцёры міжнароднага маладзёжнага атрада "Спадчына Сапегаў" з Беларусі, Нідэрландаў, Чэхіі, Славакіі і Расіі. Міжнародны маладзёжны валанцёрскі атрад "Спадчына Сапегаў" будзе працаваць у Пружанскім раёне да 25 ліпеня. Ён арганізаваны пры падтрымцы РГА "Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА", Пружанскага райвыканкама. Больш як 20 чалавек пяты раз прыехалі ў гарадскі пасёлак Ружаны, каб укласці сваю лепту ў аднаўленне рэзідэнцыі знакамітага княжацкага роду, а таксама царквы Пятра і Паўла, касцёла святога Казіміра. Паводле слоў Руслана Кнігі, валанцёры ачысцілі ад будаўнічага смецця падвал у паўночным корпусе старажытнага замка. Там раней размяшчалася казна княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.

Акрамя работы, маладыя людзі, чый узрост вар'іруецца ад 19 да 35 гадоў, удасканальваюць свае веды англійскай мовы, а таксама знаёмяцца з гістарычнай спадчынай Беларусі. Для іх арганізаваны экскурсіі ў Косава, Слонім, Лыскава, Жыровічы. Жывуць валанцёры ў былым будынку манастыра базыльян, які таксама прызнаны помнікам архітэктуры XVIII стагоддзя.

Дарэчы, у Беларусі ў гэтыя дні дзейнічаюць два такія атрады. Другі створаны ў Нясвіжы, адзначыў субяседнік.

Рэстаўрацыйныя работы ў старажытнай рэзідэнцыі Сапегаў пачаліся ў 2008 годзе. Ужо адноўлены ўязныя вароты, бакавыя флігелі, адкрыты музей. Згодна з Дзяржаўнай праграмай "Замкі Беларусі" на 2012-2018 гады на рэканструкцыю Ружанскага палацава-паркавага комплексу выдзелена Br1,5 млрд. Цяпер асноўныя работы праходзяць у яго ўсходнім корпусе, дзе некалькі стагоддзяў таму дзейнічаў адзін з лепшых тэатраў Еўропы. Плануецца, што з часам там будуць адкрыты гасцініца і рэстаран.

З пачатку 2015 года Ружанскі палац наведалі больш як 43 тыс. чалавек. З яго слаўнай гісторыяй з задавальненнем знаёмяцца турысты з Польшчы, Ізраіля, Германіі, Францыі, краін Балтыі і СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі