Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Сак 2017

Культурную сталіцу Беларусі - 2018 назавуць у маі гэтага года

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Культурную сталіцу Беларусі 2018 года назавуць у маі гэтага года, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Палажэнне аб парадку падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскай акцыі "Культурная сталіца года" апублікавана на афіцыйным сайце ведамства.

Згодна з дакументам статус "Культурная сталіца года" можа быць нададзены гораду абласнога або раённага падпарадкавання. Для вызначэння горада, які будзе ўдзельнічаць у рэспубліканскай акцыі "Культурная сталіца года", абласныя выканаўчыя камітэты могуць арганізоўваць рэгіянальныя конкурсы.

Заяўкі на конкурс аблвыканкамы падаюць у Міністэрства культуры да 1 красавіка года, які папярэднічае году правядзення чарговай акцыі. Да заяўкі прыкладаюцца абгрунтаванне прапановы аб наданні гораду статусу "Культурная сталіца года" і праект праграмы культурных мерапрыемстваў.

Заяўкі разглядаюцца да 15 мая года, які папярэднічае году правядзення акцыі. Рашэнне аб наданні гораду адпаведнага статусу прымае калегія Міністэрства культуры. Асноўнымі крытэрыямі з'яўляюцца наяўнасць развітой сацыяльна-культурнай інфраструктуры горада, станоўчы вопыт арганізацыі і правядзення культурных мерапрыемстваў, сістэмнасць работы па даследаванні і зберажэнні матэрыяльнай і нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны, захаванні і развіцці рэгіянальных асаблівасцей, наяўнасць новых культурных праектаў, запланаваных для рэалізацыі па праграме акцыі.

Рэспубліканская акцыя "Культурная сталіца года" праводзіцца Міністэрствам культуры Беларусі і аблвыканкамамі, на тэрыторыі якіх знаходзіцца горад, якому нададзены адпаведны статус.

"Культурная сталіца года" - грамадска-культурнае мерапрыемства, асноўнымі мэтамі якога з'яўляюцца прэзентацыя культурнай самабытнасці гарадоў і рэгіёнаў краіны, развіццё і папулярызацыя традыцый і дасягненняў нацыянальнай культуры, актывізацыя творчай ініцыятывы, абмен духоўнымі і культурнымі каштоўнасцямі, павышэнне якасці і ўзроўню падрыхтоўкі і арганізацыі культурных мерапрыемстваў, стварэнне праз сферу культуры ўмоў сацыяльна-эканамічнага развіцця гарадоў і рэгіёнаў Беларусі, павышэнне іх турыстычнай прывабнасці. Праект стартаваў у 2010 годзе. Першым гэтага статусу быў удастоены Полацк. Культурнай сталіцай Беларусі - 2017 з'яўляецца горад Бабруйск.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі