Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Май 2015

Кітайскія тураператары ў канцы мая наведаюць Беларусь

13 мая, Мінск /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Кітайскія тураператары ў канцы мая наведаюць Беларусь з азнаямленчым візітам. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара Нацыянальнага агенцтва па турызме Беларусі Святлана Гаўрылава.

У пачатку мая Беларусь правяла ў Пекіне прэзентацыю сваіх турыстычных магчымасцей, якую наведалі амаль 30 прадстаўнікоў індустрыі. Па выніках перагавораў з кітайскімі тураператарамі было прынята рашэнне арганізаваць іх візіт у Беларусь. "Азнаямленчы тур прадстаўнікоў кітайскай туріндустрыі павінен адбыцца ў канцы мая, ён будзе разлічаны на 4-5 дзён. Акрамя Мінска мы прапануем ім наведаць Мір, Нясвіж, Белавежскую пушчу, Бярэзінскі біясферны запаведнік, Брэсцкую крэпасць, мемарыяльны комплекс "Хатынь", - расказала Святлана Гаўрылава.

Найбольшую цікавасць у кітайскага боку выклікае ваенна-гістарычны турызм, таму Нацыянальнае агенцтва па турызме прапрацоўвае для гасцей адпаведныя маршруты. Акрамя таго, у спісе турыстычных пераваг кітайцаў - знаёмства з сучаснай сталічнай архітэктурай (Нацыянальнай бібліятэкай, "Мінск-Арэнай").

На думку Святланы Гаўрылавай, паток кітайскіх турыстаў у Беларусь у бліжэйшыя гады павінен павялічвацца. Адна з перадумоў - адкрыццё прамога авіярэйса паміж Мінскам і Пекінам.

Як паведамлялася, 1 мая гэтага года паміж Кітаем і Беларуссю адкрыўся першы паветраны маршрут. Авіялінія звязала Пекін, Мінск і Будапешт. Ініцыятарам адкрыцця прамых паветраных зносін паміж трыма краінамі - Кітаем, Беларуссю і Венгрыяй - стала кітайская авіякампанія Air China. Рэйс Пекін - Мінск - Будапешт выконваецца чатыры разы ў тыдзень: у панядзелак, сераду, пятніцу і нядзелю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі