Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Jul 2021

Каляндар падзей у Беларусі: ЖНIВЕНЬ 2021

Каляндар падзей у Беларусі: ЖНIВЕНЬ 2021

ЖНIВЕНЬ 2021

Сябры! Жыццё вымушае ўносіць карэктывы і ў тыя падзеі, пра якія кожны месяц расказвае каляндар Belarus.by. Успышка каранавіруса ў Еўропе і свеце выклікала закрыццё граніц дзяржаў, абмежаванне міжнароднага перамяшчэння, перанос і адмену масавых мерапрыемстваў. І вядома, самі людзі цяпер гатовы пачакаць з паездкамі, паходамі і забавамі, каб засцерагчы ад небяспекі сябе і блізкіх.

Беларусь сёння прымае ўсе неабходныя меры, каб не дапусціць распаўсюджвання інфекцыі. Краіна не ўвяла жорсткія абмежаванні на перамяшчэнне, аднак заклікае КОЖНАГА ЧАЛАВЕКА праяўляць асаблівую асцярожнасць, выконваць рэкамендацыі СААЗ і ўрачоў, вельмі строга захоўваць правілы асабістай гігіены, а галоўнае – беражліва ставіцца адзін да аднаго. У выпадку прыезду з эпідэміялагічна нестабільных рэгіёнаў і краін, пры самым малым падазрэнні на пагаршэнне самаадчування неабходна звярнуцца да медыкаў і, вядома ж, як мага хутчэй самаізалявацца, каб не стаць разносчыкам любой інфекцыі (не толькі каранавіруса)!

У гэтай сітуацыі адбываюцца адмены і пераносы вялікіх мерапрыемстваў, таму просім загаддзя ўдакладняць інфармацыю. Як анансуюць арганізатары, білеты на ўсе перанесеныя падзеі будуць сапраўдныя. І помніце: галоўнае – быць здаровымі!

Выстава "Тадэвуш Касцюшка як мастак"

4 лютага споўнілася 275 гадоў з дня нараджэння нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША Тадэвуша Касцюшкі. У гэты дзень на малой радзіме выдатнага ваеннага і палітычнага дзеяча – у мемарыяльным музеі-сядзібе ва ўрочышчы Мерачоўшчына горада Косава – разгарнулася ўнікальная выстава-праект, якая раскрывае знакамітага генерала ў творчай іпастасі. Наведвальнікі могуць убачыць 16 рэпрадукцый работ Касцюшкі, выкананых ім у розныя перыяды жыцця. Тут прадстаўлены і першыя палотны – пераважна копіі работ іншых мастакоў, зробленыя ў час вучобы ў Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры ў Францыі, і рэплікі карцін больш позняга перыяду. Нягледзячы на тое, што Тадэвуш Касцюшка звязаў жыццё з ваеннай справай, ён прадаўжаў займацца жывапісам і пасля паўстання 1794 года, а ў Амерыцы набыў славу партрэтыста.

Калі: 4 лютага – 31 снежня
Дзе: Мемарыяльны музей-сядзіба імя Тадэвуша Касцюшкі, Брэсцкая вобласць, Іванаўскі раён, Косава, вул. Т.Касцюшкі, 108
Даведацца падрабязней

 Фестываль Vytoki ў Беларусі

Маштабны фестываль, які прадоўжыцца з мая па жнівень і ахопіць адразу шэсць гарадоў – Ліду, Оршу, Кобрын, Мазыр, Бабруйск, Жодзіна – стане аб'яднальнай падзеяй у Год народнага адзінства. Арганізатары прапануюць тэматычныя пляцоўкі па розных напрамках. Цэнтрам прыцягнення стане спартыўны "Крок да Алімпа", дзе кожны жадаючы зможа прыняць удзел у спаборніцтвах і конкурсах алімпійскага квеста, праверыць свае сілы ў розных відах спорту. Запланавана і маштабная культурна-адукацыйная праграма. Напрыклад, выстаўка "Кола часу" азнаёміць з творамі беларускіх мастакоў, а напярэдадні адбудзецца лекцыя-прэзентацыя па сучасным выяўленчым мастацтве. Госці фестывалю змогуць наведаць канцэрт арганнай музыкі, развучыць рухі старадаўніх беларускіх танцаў і сучасных харэаграфічных напрамкаў на майстар-класах ад прафесіяналаў. Завершыцца свята ў кожным горадзе вячэрнім гала-канцэртам з удзелам папулярных артыстаў. А фінальным акордам стануць танцавальныя флэш-мобы і дыскатэка ад лепшых дыджэяў Беларусі.

Калі: май – жнівень
Дзе: Ліда, Орша, Кобрын, Мазыр, Бабруйск, Жодзіна

Праграма "Амаль сур'ёзна" ў Белдзяржцырку

Белдзяржцырк і Маскоўскі цырк Юрыя Нікуліна на Цвятным бульвары падрыхтавалі сумесны праект, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння вялікага артыста. Новая праграма "Амаль сур'ёзна" прадставіць  калейдаскоп нумароў, сярод якіх экстрэмальныя ("Бразільскае кола смеласці" і "Мотакаскадзёры з Бразіліі "Fire riders"), відовішчныя ("Эквілібрысты на канаце" і "Акрабаты на мачце"), рамантычныя ("Сола на палотнах" і "Паветраны ланцуг") і заснаваныя на дрэсуры жывёл – коней ("Вышэйшая школа верхавой язды" і "Свабода коней"), мядзведзяў, сабачак і нават коз! Не абыдзецца і без спрытных рук: на манежы выступіць жанглёрскі дуэт Уладзіслава Біляўэра і Веранікі Расохінай. Забаўляць публіку будзе клоўн Канстанцін Герасіменка.

Калі: 15 мая – 1 жніўня
Дзе: Беларускі дзяржаўны цырк, пр. Незалежнасці, 32, Мінск

Выстава "Мастак і горад" у Мінску

Праект "Мастак і горад" адкрыў 10-ы сезон, атрымаўшы прапіску на Камсамольскай вуліцы, аднак не страціў сваю місію – знаёміць мінчан і гасцей сталіцы з лепшымі прадстаўнікамі сучаснага беларускага мастацтва. На гэты раз у фокусе ўвагі open air выставы – творчасць знакамітага мастака-пейзажыста – Леаніда Шчамялёва. У студзені 2021-га народнага мастака не стала, але яго творы будуць жыць. Карціны захоўваюцца ў многіх музеях, у тым ліку Нацыянальным мастацкім і абласных краязнаўчых. Госці мінскай галерэі пад адкрытым небам азнаёмяцца з гісторыяй стварэння пейзажаў і палотнаў, прысвечаных малой радзіме аўтара, пры дапамозе аўдыягіда.

Калі: з 28 мая
Дзе: бульвар па вул. Камсамольскай, Мінск

"ДНК сучаснай фатаграфіі і камп'ютарнай графікі. Лічбавыя сны" ў Мінску

Унікальны сумесны праект Музея гісторыі Мінска і галерэі Libra, прысвечаны лічбаваму мастацтву, аб'яднаў вядомых аўтараў з Бразіліі, Вялікабрытаніі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Кітая, Літвы, Польшчы, Расіі. Экспазіцыя, у якую ўключаны 70 прафесійных твораў у розных напрамках, адлюстроўвае магчымасці камп'ютарнай графікі і дае магчымасць зрабіць падарожжа праз віртуальны свет, народжаны фантазіяй таленавітых мастакоў. Таксама тут прадстаўлены работы вядомых беларускіх аўтараў і аўтараў-пачаткоўцаў, сярод іх – віцябчанка Дар'я Матросава, пераможца конкурсу Федэрацыі еўрапейскіх фатографаў, прызнаная лепшым прафесійным еўрапейскім фатографам – 2020.

Калі: 24 чэрвеня – 29 жніўня
Дзе: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, пл. Свабоды, 15, Мінск

Паказ беларускіх мультфільмаў: пра Скарыну, Шагала і Багдановіча

Святкаванню 50-годдзя беларускай анімацыі і юбілею вядомага рэжысёра студыі анімацыйных фільмаў нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" прымеркавана рэтраспектыва ў Музеі гісторыі беларускага кіно. Гледачы ўбачаць 8 цудоўных карцін. Сярод іх – філасофска-паэтычная стужка "Лафертаўская макоўніца", у якой упершыню прыменена тэхналогія стварэння выяўленчага вобраза з пяску, першая стужка цыкла "Казкі братоў Грым" "Беласнежка і Алацвецік", удастоены прыза журы на фестывалі анімацыйнага кіно Hiroshima-2008 мультфільм "Чарадзейная крама", "Казкі лесу" пра маленькага коніка, які шукае сваё месца ў свеце, "Казкі старога піяніна. І.С.Бах" пра жыццё і творчасць геніяльнага кампазітара, "Марк Шагал. Пачатак" пра дзіцячыя ўспаміны мастака-авангардыста, "Магістр вольных мастацтваў" пра першадрукара і асветніка Францыска Скарыну...

Калі: 14 ліпеня – 1 жніўня
Дзе: кіназала Музея гісторыі беларускага кіно, вул. Свярдлова, 4, Мінск
Даведацца падрабязней

TheatreHD: трансляцыі лепшых сусветных спектакляў у Мінску

У жніўні трансляцыі лепшых пастановак са сцэн свету прадоўжацца ў сталічным кінатэатры "Цэнтральны". У праграме – драма, опера, балет, а таксама дакументальнае кіно пра мастацтва і выдатных жывапісцаў – #АртЛекторийВкино.

4 жніўня – спектакль "Globe: Доктар Фаўст" паводле аднайменнай п'есы Крыстафера Марло на сцэне Шэкспіраўскага тэатра "Глобус" у Лондане. У ролях – Артур Дарвіл (Мефістофель) і Пол Хілтан (Доктар Фаўст).

7 жніўня – "Лебядзінае возера" ў пастаноўцы брытанскага харэографа Мэцью Борна, у якім ад кананічнага балета засталіся імёны некаторых персанажаў і музыка Чайкоўскага.

11 жніўня – Джэймс Макэвой у ролі Сірано дэ Бержэрака ў аднайменным спектаклі брытанца Джэймі Лойда паводле п'есы Эдмона Растана.

14 жніўня – фільм-выстава "Сады ў жывапісе – ад Манэ да Маціса" праз калекцыю мастацтва першай паловы ХХ стагоддзя раскажа пра эвалюцыю сучаснага саду ў папулярнай культуры і прычыны нязгаснай цікавасці публікі да яго.

18 жніўня – дэбют Кэры Маліган у дуэце з Білам Наі ў пастаноўцы Стывена Долдры "Верхняе святло" паводле аднайменнай п'есы брытанскага драматурга Дэвіда Хэа.

21 жніўня – Чэчылія Барталі і Ільдар Абдразакаў у оперным спектаклі "Зальцбург-100: Італьянка ў Алжыры" ад рэжысёрскага тандэма Мошэ Лейзер – Патрыс Кур'е.

25 жніўня – Джонатан Прайс у спектаклі "Globe: Венецыянскі купец" у пастаноўцы Джонатана Манбі на сцэне Шэкспіраўскага тэатра "Глобус" у Лондане.

28 жніўня – фільм-выстава, дзе прадстаўлена больш за паўсотню партрэтаў работы Поля Сезана, які радыкальна змяніў жывапісную сістэму на рубяжы XIX–XX стагоддзяў.

Калі: з 4 жніўня
Дзе: VOKA CINEMA by Silver Screen, Мінск

Праграма "Магія лікаў" у Музеі музыкі ў Мінску

Музычна-пазнавальнае шоу "Магія лікаў" – унікальнае падарожжа ў гукі начнога Музея музыкі. Наведвальнікаў чакае акунанне ў містычную атмасферу, разбор матэматычных і акустычных формул, расказ пра сярэдневяковага "Вітрувіянскага чалавека" Леанарда Да Вінчы, залатое сячэнне, законы фізікі і матэматыкі і сувязі ўсяго гэтага з музычнымі інструментамі. Прадоўжаць незвычайны вечар інтэрактыўнае знаёмства з экспанатамі, а таксама чаяпіцце – травяны чай, прыгатаваны па асаблівым рэцэпце. Завершыць праграму арыгінальнага шоу квест-гульня "Магія музыкі і лікаў".

Калі: 6 жніўня, 21.21
Дзе: інтэрактыўны Музей музыкі, вул. Кірылы і Мяфодзія, 8, Мінск

"У кожнай песні я зноў ажыву...": Дзень памяці Ігара Лучанка ў "беларускім скансэне"

Памяці аднаго з выдатных беларускіх кампазітараў народнага артыста СССР Ігара Лучанка прысвечана музычная праграма ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. За яго гавораць, а дакладней "спяваюць" яго песні, што сталі хітамі ў рэпертуарах легендарных бэндаў савецкай эстрады: "Жураўлі на Палессе ляцяць", "Алеся", "Спадчына", "Мой родны кут", "Майскі вальс", "Дарагія мае зямлякі", "Полька беларуская", "Трэба дома бываць часцей"... Дарэчы, сёння адну з мелодый яго аўтарства мінчане і госці горада могуць пачуць у час прагулкі па цэнтры сталіцы: куранты на ратушы штодзень адбіваюць пад "Песню пра Мінск". У праграме памятнага дня – расказ пра жыццё і творчасць кампазітара ад сына і калег, паказ дакументальнай хронікі і фільмаў "Дэбют", "Асеннія яблыкі", выкананне вядомых песень маэстра.
 
Калі: 7 жніўня, 13.00
Дзе: Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, в. Азярцо, Мінскі раён

Рыцарскі фестываль у Мсціславе

Свята сярэдневяковай культуры і музыкі, гісторыя якога налічвае ўжо 14 гадоў, зноў пройдзе ў Мсціславе. Гасцей і ўдзельнікаў фестывалю-2021 на Замкавай гары парадуюць тэатралізаванай сустрэчай, відовішчнымі рыцарскімі турнірамі, тактычнымі бугуртамі, паядынкамі конных рыцараў, масавымі бітвамі, спаборніцтвамі лучнікаў... Адным з самых відовішчных момантаў фестывалю стане тэатралізаваны штурм замка. У праграму таксама ўвайшлі выступленні клубаў гістарычнай рэканструкцыі, трукавыя шоу, конкурсы сярэдневяковых страў і гістарычных касцюмаў. Вечарам адбудуцца канцэрты, выступленні калектываў і творчых груп. Фінальным акордам свята стане фаер-шоу – вогненныя выступленні пакажуць каманды з Магілёва і Мінска. Завершыцца свята паказам мастацкага фільма пад адкрытым небам.

Калі: 7–8 жніўня
Дзе: Мсціслаў, Замкавая гара, Магілёўская вобласць

Кулінарны фестываль "Мотальскія прысмакі"-2021

Знакаміты фестываль, прысвечаны кулінарным традыцыям беларускага Палесся, з'яўляецца адным з самых пазнаваемых брэндаў Брэсцкай вобласці. Менавіта ў аграгарадок Моталь – на малую радзіму першага прэзідэнта Ізраіля Хаіма Вейцмана – прыязджаюць аматары традыцый, рамёстваў і народнай кухні. У бягучым годзе атмасферу госці ўжо адчуюць пры ўездзе: ім давядзецца прайсці "мытню" і атрымаць запрашэнне ў гасцінных гаспадароў свята. На выхадныя аграгарадок падзеляць на "смачныя" кварталы, у кожным з якіх можна будзе прадэгуставаць мясцовыя прысмакі (каўбасы, рыбныя вырабы, сыры, выпечку, мёд). Завабліваць гумарам і песнямі будуць на пляцоўцы "Куфэрак весялосці", а ў адной з кавярань адкрыецца "Акадэмія прафесіяналаў", дзе повары і афіцыянты правядуць майстар-класы па гатаванні і падачы страў.
 
Калі: 7–8 жніўня
Дзе: аграгарадок Моталь, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць

"Сны аб Нясвіжы": цыкл канцэртаў у замку Радзівілаў

Радавы маёнтак князёў Радзівілаў запрашае знатакоў вечнай класікі незабыўна правесці летнія вечары. На сцэне Тэатральнай залы пройдзе вечар, прысвечаны творчасці Фрэдэрыка Шапэна. У праграму ўвойдуць мазуркі, вальсы, накцюрны, прэлюдыі ў выкананні Таццяны Старчанка. Прадоўжаць музычны ўік-энд у дэкарацыях Нясвіжскага замка салісты Белдзяржфілармоніі – Т.Старчанка (фартэпіяна/клавесін), Я.Віданаў (флейта), П.Кухта (гітара). Госці пачуюць творы, якія прысвечаны Нясвіжу або гучалі ў радзівілаўскія часы, у тым ліку творы М.Радзівіла, Ф.Шапэна, М.Агінскага, Н.Орды, М.Ельскага, Г.Гарэлава.

Калі: 14 жніўня (12.00 і 16.00) і 15 жніўня (12.00 і 15.00)
Дзе: Тэатральная зала, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж", г. Нясвіж, Мінская вобласць

Фестываль славянскай міфалогіі "Шлях Цмока"

Адзін з самых загадкавых персанажаў у беларускай міфалогіі – цмок – у нашы дні стаў самым пазнаваемым сімвалам Лепельшчыны. Менавіта яго апеў у сваіх творах знакаміты пісьменнік Уладзімір Караткевіч, а некалькі гадоў таму на беразе Лепельскага возера, дзе, паводле легенды, міфічная істота жыве і сёння, устанавілі арыгінальны помнік. Фестываль пройдзе ў цэнтральнай сядзібе Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Гасцей чакаюць анімацыя і забавы ад персанажаў славянскай міфалогіі, выступленні творчых калектываў, тэатралізаваныя пастаноўкі, кулінарныя і творчыя майстар-класы. Акрамя таго, у праграме – разнастайныя забавы: гульнявыя зоны, інтэрактыўныя экскурсіі, навуковыя лекцыі і дыспуты, фуд-корт, горад майстроў, фаер-шоу.
 
Калі: 21–22 жніўня
Дзе: в. Домжарыцы, Бярэзінскі біясферны запаведнік

Авіяцыйнае свята AVIADRIVE 2021 у Шчучыне

Традыцыйнае летняе свята, прысвечанае авіяцыі, у гэтым годзе пройдзе 7-ы раз і зноў аб'яднае аматараў паветраных піруэтаў і крутых віражоў. Гасцей чакаюць палёты розных лятальных апаратаў, выстаўка лёгкай і звышлёгкай авіяцыі ад вытворцаў, палёты паветраных шароў, малой і ваеннай авіяцыі. На тэрыторыі фестывалю разгорнуцца фуд-корты, забаўляльныя зоны, а таксама канцэртная пляцоўка, дзе на працягу ўсяго дня да паўночы будуць выступаць беларускія і замежныя выканаўцы і музычныя групы. Вечарам авіяшоу завершыцца маляўнічым феерверкам і музычным шоу ад вядомых артыстаў, MC, дыджэяў, сярод якіх "Агонь" (Quest Pistols), J:MOPC, INTELLIGENСY, "Мінскае мора", Barbara & Eduardo (CUBA), DJ – Dflex, MC Youjeen, Kazanowski music, DJ Roma Rai.

Калі: 21–22 жніўня
Дзе: аэрадром г. Шчучына, Гродзенская вобласць

ORGANO DUO: арганны дуэт Юрый Габрусь і Варвара Царук у Мінску

Першы беларускі арганны дуэт – Юрый Габрусь і Варвара Царук – абяцаюць здзівіць слухачоў, сыграўшы ў літаральным сэнсе ў чатыры рукі і чатыры нагі. У праграме канцэрта – музыка венскіх класікаў і нямецкіх рамантыкаў: Вольфганг Амадэй Моцарт, Людвіг ван Бетховен, Густаў Адольф Меркель, Карл Вольфрум (прэм'ера ў Беларусі!). Гісторыя творчай пары пачалася ў 2017-м: музыканты-арганісты з поспехам выступалі ў беларускіх гарадах, стваралі ўласны рэпертуар, у які сёння ўваходзяць арыгінальныя творы і перакладанні шэдэўраў сусветнай інструментальнай музыкі... Паваротным момантам для Юрыя і Варвары стала напісаная ў 2019 годзе кампазітарам Ларысай Сімаковіч першая ў гісторыі нацыянальнай музыкі п'еса для арганнага дуэта ў гонар 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі.

Калі: 26 жніўня
Дзе: канцэртная зала "Верхні горад", пл. Свабоды, 23а, Мінск

Канцэртная шоу-праграма цыганскай песні і танца "Шатрыца" ў Маладзечне

Упершыню ў Летнім амфітэатры Маладзечна адбудзецца шоу цыганскай песні і танца "Шатрыца". На працягу вечара на галоўнай сцэне горада выступіць цыганскі ансамбль "Алюр", які ўпэўнена заявіў пра сябе ў 2002-м годзе, тэатр цыганскай песні і танца "Жэмчуга", у рэпертуары якога народныя песні і нават вясельны абрад. Парадуюць гледачоў і музычныя тэатры – "Рада", што пакарае каларытным шоу, вакалам і пластыкай артыстаў, і "GIPSY BAND", які дабаўляе ў народныя танцы сучасную харэаграфію, уплятаючы элементы культуры малдаўскіх і іспанскіх цыган.

Калі: 29 жніўня, 20.00
Дзе: Летні амфітэатр, пл. Цэнтральная, 4, Маладзечна

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі