Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Mar 2019

Каляндар падзей у Беларусі: красавік 2019

Міжнародны выставачны праект "Сальвадор Далі" ў Мінску

Дзякуючы заснавальніку калекцыі і кіраўніку кампаніі "Сусвет Далі" Беньяміна Леві, які працаваў з іспанскім сюррэалістам у 1960-я гады, мінскі глядач можа ўбачыць экспазіцыю з больш як 100 прадметаў, створаных Далі. Галоўная роля тут аддадзена скульптуры, астатняе – графіка, ювелірныя вырабы, шэдэўры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва…

Калі: 16 сакавіка – 30 чэрвеня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей
Даведацца падрабязней

Выстава шаўкаграфій Эндзі Уорхала з серыі "Выміраючыя віды"

Упершыню ў Беларусі – выстава караля поп-арту Эндзі Уорхала. Шаўкаграфіі амерыканскага мастака з цыкла "Выміраючыя віды" прысвечаны жывёлам, папуляцыі якіх няўмольна скарачаюцца. Эксперымент і глыбіня колеру, асаблівая тэхніка вырабу работ і буйны, уласцівы Уорхалу, фармат, прыцягваюць гледачоў да праблемы небяспекі, якая пагражае жывёльнаму свету.

Калі: 22 сакавіка – 19 мая
Дзе: Мінск, выставачная зала Libra
Даведацца падрабязней

Міжнародны вясенні кірмаш турысцкіх паслуг "АДПАЧЫНАК-2019"

На працягу 4 дзён на выстаўцы "Адпачынак-2019" турыстычныя фірмы і арганізацыі з розных краін, санаторыі і аграсядзібы прэзентуюць свае паслугі. Акрамя таго, у праграму форуму ўвойдуць семінары і майстар-класы, а наведвальнікі выстаўкі змогуць азнаёміцца з шырокім выбарам турыстычных навінак ад вядучых беларускіх і замежных турыстычных кампаній.

Калі: 3–6 красавіка
Дзе: Мінск, Нацыянальны выставачны цэнтр "БЕЛЭКСПА"

Зорка нью-ёркскага джаза Джэрэмі Пелт у Мінску

Джазмен з Нью-Ёрка ўладальнік прэміі Grammy Джэрэмі Пелт выступіць у Мінску ўпершыню. Музыкант прызнаны адным з выдатных амерыканскіх джазавых трубачоў за свой талент спалучаць традыцыі легендарных 50-х і сучасныя рытмы афра-джаза. На сталічнай сцэне Джэрэмі Пелт і квартэт Рaberts выступяць у рамках цыкла канцэртаў "Зоркі сусветнага джаза ў Мінску".

Калі: 3-4 красавіка
Дзе: Мінск

Валерый Лявонцьеў у Мінску

Народны артыст Расіі Валерый Лявонцьеў выступіць у Мінску з грандыёзным юбілейным канцэртам, які ён падрыхтаваў да свайго 70-гадовага юбілею. Праграма "Я вярнуся" - гэта любімыя хіты і новыя песні, а таксама яркае шоу ад групы "Рэха" і балета "Небяспечныя сувязі".

Калі: 4 красавіка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Цыркавое шоу "Цудоўны дом"

Белдзяржцырк у гонар свайго 60-годдзя прадставіць новую юбілейную праграму. "Цудоўны дом" – захапляльнае шоу, у якім выступяць акрабаты на батуце, сілавыя атлеты, паветраныя гімнасты і клоўны. Гледачоў парадуюць дрэсіраваныя жывёлы: мядзведзі на скейтбордах і аўтамабілях, коні, насухі, марскія львы…

Калі: 5 красавіка – 19 мая
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны цырк

Група "Ленінград" у Мінску

Групу "Ленінград" любіць мінская публіка: даказана не адным аншлагам, які збіраў у сталіцы лідар бэнда Сяргей Шнураў. Фронтмен групы яўна адказвае ўзаемнасцю беларускай публіцы. "Такога няма больш ні ў адным горадзе свету", – гаворыць пра атмасферу мінскіх канцэртаў Шнураў. Пасля яркага канцэрта, які адбыўся ў Мінск-Арэне 1 снежня, "Ленінград" зноў выступіць на найбуйнейшай пляцоўцы краіны 5 красавіка.

Калі: 5 красавіка
Дзе: Мінск-Арэна

Квест "Белы слон" у Мірскім замку

Настаў час разгадаць таямнічую гісторыю пра Белага Слана, якую захоўвае Мірскі замак вось ужо амаль стагоддзе. Але зрабіць гэта будзе няпроста: удзельнікам квеста трэба будзе раскрыць чараду загадак. Захавальнік Мірскага замка падрыхтаваў для адважных падарожнікаў няпростыя выпрабаванні на логіку і кемлівасць і, вядома ж, на веданне гісторыі.

Калі: 6, 20 красавіка
Дзе: Гродзенская вобласць, замкавы комплекс "Мір"

Філіп Кіркораў у Мінску

Пасля юбілейнага шоу "Я", пастаноўкай якога займаўся рэжысёр "Цырка дзю Салей" Франка Драгонэ, Філіп Кіркораў прэзентуе новы феерычны канцэрт, прысвечаны "другому "Я" караля эстрады. Незвычайнае шоу абяцае гледачам трэк "Цвет настроения синий" і гучная работа ў дуэце з Мікалаем Баскавым "Ибица", якія ўзляцелі на верхнія радкі чартаў.

Калі: 6 красавіка
Дзе: Мінск-Арэна

Дзяніс Мацуеў у Мінску

Сольны канцэрт зоркі рускай фартэпіяннай школы адбудзецца ў Мінску 6 красавіка. На сцэне Палаца Рэспублікі Дзяніс Мацуеў прадставіць новую канцэртную праграму для неабыякавых да класічнага музычнага мастацтва жыхароў сталіцы.

Калі: 6 красавіка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Гонка з перашкодамі "Патрыёт"

Гонка з перашкодамі пройдзе на "Лініі Сталіна" другі раз: першыя выпрабаванні патрыётаў на трываласць адбыліся ў лютым. У праграме – экстрэмальныя дыстанцыі для мужчын і жанчын, а таксама дзіцячы забег. На працягу ўсёй трасы спартсменаў чакаюць незвычайныя перашкоды пад акампанемент "рэалістычных" узрываў і стральбы. Кожны ўдзельнік атрымае памятны медаль, а лепшых спартсменаў чакае ўрачыстае ўзнагароджанне з выездам на танку.

Калі: 6 красавіка
Дзе: Мінскі раён, культурна-гістарычны комплекс "Лінія Сталіна"

Цыркавое шоў "Ілюзія і смех"

Новая праграма гомельскага цырка "Ілюзія і смех" абяцае стварыць сваім гледачам вясенні настрой. У праграме – "Шоу аргенцінскіх папугаяў", дрэсіраваныя яноты, выступленне вярблюдаў, "Конна-акрабатычны ансамбль", захапляльныя нумары гімнастаў, смешныя рэпрызы клоўнаў і "Ілюзійны атракцыён"!

Калі: 6–21 красавіка
Дзе: Гомель, Гомельскі дзяржаўны цырк

Benito Gonzalez Trio (USA)

Нью-ёркскія музыканты Benito Gonzalez Trio прадставяць у Мінску джазавую праграму ў рамках свайго туру па Еўропе. У складзе бэнда – піяніст-віртуоз Беніта Ганзалез, кантрабасіст, кампазітар і бэнд-лідар Арк Аўруцкі і барабаншчык Дэвід Ходэк, майстэрства якога беларускія меламаны ацанілі ў 2018 годзе на канцэрце Майрана Уолдэна.

Калі: 7 красавіка
Дзе: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія

XXVI ІКТ Форум і выстаўка "ТІБО-2019"

Найбуйнейшая падзея года ў беларускай ІТ-сферы адбудзецца 8-12 красавіка. Сучасныя тэхналагічныя трэнды ў розных галінах – ад адукацыі да спорту і аховы здароўя – будуць прадстаўлены на цэнтральнай экспазіцыі "ТІБО". Акрамя конкурсаў на лепшыя беларускія інтэрнэт-рэсурсы ў розных намінацыях, праграма форуму ўключае ў сябе круглыя сталы, майстар-класы, бітву стартапаў, а таксама некалькі міжнародных канферэнцый.

Калі: 8–12 красавіка
Дзе: Мінск-Арэна

Belarus Fashion Week Fall-Winter 2019/20

Буйнейшая падзея моднай індустрыі Беларусі прадставіць тэндэнцыі сезона восень-зіма 2019/2020. На галоўным подыуме краіны свае калекцыі пакажуць вядучыя беларускія дызайнеры і брэнды: NELVA, Lakbi, Candy Lady, emse, Natalia Korzh, BALUNOVA Fashion Design Studio, T.Efremova by Luxury Fox… Парадуюць знатакоў і паказы замежных гасцей BFW – італьянскага куцюр’е Alberto Zambelli і брэнда Pinte.

Калі: 10–14 красавіка
Дзе: Мінск, Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа"

Грузінскі балет Lelo і Гіві Кбілашвілі ў Мінску

Пасля аншлага ў снежні 2018-га грузінскі балет Lelo вяртаецца з новай праграмай "Душа Грузіі". Гэта танцавальны спектакль, у які ўвайшлі 22 кампазіцыі. Галоўны саліст балета Гіві Кбілашвілі выступаў у ансамблях "Метэхі" і "Сухішвілі", а таксама ў каралеўскім нацыянальным балеце Грузіі і нават Сіньцзянскім Вялікім тэатры ў Кітаі.

Калі: 11 красавіка
Дзе: Мінск, Цэнтральны Дом афіцэраў

Міжнародны велікодны фестываль "Радасць"

Адно з галоўных свят у праваслаўнай традыцыі – Вялікдзень – у гэтым годзе адзначаецца 28 красавіка. Напярэдадні Светлага Хрыстовага Уваскрэсення разгорнецца веснавы кірмаш, дзе можна будзе набыць прадукты з манастырскіх падворкаў, падарункі і сувеніры ручной работы, даведацца пра сакрэты велікодных яек і паслухаць царкоўныя мелодыі ў выкананні хароў. 

Калі: 11–21 красавіка
Дзе: Мінск, Палац мастацтва

Фэст экскурсаводаў-2019

10-ы фэст экскурсаводаў, прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін (18 красавіка), збярэ як прафесійных экскурсаводаў, так і аматараў. На працягу двух дзён жадаючыя змогуць адправіцца на бясплатныя экскурсіі па ўсёй Беларусі. У праграму таксама ўвайшлі веласіпедныя прагулкі, экскурсіі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, анімацыі і квэсты...

Калі: 13–14 красавіка
Дзе: Мінск
Даведацца больш

Адкрыццё мотасезона-2019: VI спецыялізаваная выстаўка "Мотавелаэкспа"

Кастам-драг, крос-кантры веламарафон і конкурс Umbrella Girl Belarus-2019 – адкрыццё мотасезона-2019 у Беларусі абяцае стаць незабыўным. Госці выстаўкі "Мотавелаэкспа"-2019 змогуць набыць тавары для актыўнага адпачынку і спорту ад сусветных брэндаў, убачыць калону матацыклістаў, шоу-заезд на 402 метры, спаборніцтвы па дрыфт-трайкінгу, экстрэмальныя трукі на BMX-веласіпедах…

Калі: 13–14 красавіка
Дзе: Мінскі раён, аграгарадок Шчомысліца, ТЛЦ "Глобус Парк"

Фестываль "Нёманская вясна" на Аўгустоўскім канале

Адкрыццё воднага сезона-2019 на Аўгустоўскім канале стане яркай падзеяй у турыстычным календары Гродзеншчыны. Каля 200 спартсменаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы пераадолеюць рэкордныя дыстанцыі на байдарках і катамаранах. Госці змогуць паназіраць за спаборніцтвамі, навучыцца кіраваць байдаркай, зрабіць каяк са спадручных матэрыялаў і нават паўдзельнічаць у "конкурсе для абжор".

Калі: 15–16 красавіка
Дзе: турысцкая база "Нямнова", Аўгустоўскі канал

Дзіма Білан у Мінску

Дзіма Білан запрашае наведаць сваю планету: спявак прадставіць у Мінску фэнтэзі-шоу сусветнага ўзроўню. Як сцвярджае сам артыст, "такое бывае адзін раз і наўрад ці калі-небудзь паўторыцца". #ПЛАНЕТАБІЛАН – відовішчны перформанс, створаны прафесійнай камандай на стыку музыкі і сучасных тэхналогій: галаграм, дэкарацый-трансформераў і незвычайных светлавых рашэнняў.

Калі: 15 красавіка
Дзе: Мінск, Falcon Club Arena

Тамара Гвердцытэлі ў Мінску

Талент Тамары Гвердцытэлі высока цэняць у Беларусі: у 2017-м яе імянная зорка ўпрыгожыла фестывальную алею "Славянскага базару ў Віцебску". Уладальніца ўнікальнага голасу і харызмы прадставіць у Мінску новую праграму ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Беларусі. У канцэрце прагучаць як аўтарскія прэм’еры, так і ўжо любімыя многімі і вядомыя кампазіцыі – "Молитва", "Мамины глаза", "Виват, король!"…

Калі: 17 красавіка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Група "Зверы" ў Мінску

Шмат падзей прынёс 2018-ы групе "Зверы" – два альбомы і гастрольны тур "Сябры па палаце", яркі кінадэбют лідара і франтмена рок-калектыву Ромы Зверава ў фільме Кірыла Сярэбранікава "Лета" і прыз Канскага кінафестывалю за саўндтрэк да гэтай жа стужкі. У Мінску музыканты прадставяць юбілейную пласцінку "10", а таксама выканаюць лепшыя хіты, у тым ліку "До скорой встречи", "Районы-кварталы", "Напитки покрепче"…

Калі: 20 красавіка
Дзе: Мінск, Палац спорту

Свята "Вербніца" ў Строчыцах

Роўна за тыдзень да Вялікадня праваслаўныя вернікі адзначаюць Вербную нядзелю: у бягучым годзе свята прыпадае на 21 красавіка. Госці музея-скансэна даведаюцца аб традыцыях беларускай Вербніцы, убачаць тэатралізаваны паказ "Упрыгожванне покуці вярбой" і самі навучацца аздабляць і асвячаць вярбу.

Калі: 21 красавіка
Дзе: Мінскі раён, в. Азярцо, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

Bullet For My Valentine ў Мінску

Брытанская група Bullet For My Valentine вяртаецца ў Мінск: гэта будзе ўжо трэці канцэрт булетаў у нашай краіне. На беларускай сцэне адна з самых папулярных метал-груп свету прадставіць шосты студыйны альбом Gravity, а таксама выканае хіты за ўсю гісторыю.

Калі: 21 красавіка
Дзе: Мінск, Prime Hall

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі