Да 75-годдзя з дня нараджэння знакамітага паэта, барда, акцёра тэатра і кіно Уладзіміра Высоцкага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася кніжна-ілюстрацыйная выстаўка "Уладзімір Высоцкі. Дзякуй!". Экспазіцыя расказвае аб жыцці і творчасці куміра пакаленняў, а таксама беларускіх старонках у біяграфіі Высоцкага, якія для многіх наведвальнікаў выстаўкі стануць адкрыццём. Напрыклад, беларускія карані роду Высоцкіх, цікавыя гісторыі з гастроляў і здымак у Беларусі. На кінастудыі "Беларусьфільм" выйшла сем карцін з удзелам Уладзіміра Высоцкага. У самай знакамітай - "Я родам з дзяцінства", дзе акцёр сыграў сваю дзясятую кінаролю, упершыню прагучалі яго аўтарскія песні...
Калі: 25 студзеня - 9 ліпеня
Дзе: Мінск, Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Унікальная экспазіцыя прадстаўляе работы прафесійнага астранома і таленавітага фотамастака Віктара Малышчыца. Гэта не проста ноч і зоркі з пункту гледжання навукі, а сапраўднае захапленне хараством Беларусі. У незвычайным ракурсе фотакарціны адлюстравалі велічнае зорнае неба менавіта над нашай краінай - разам з яе архітэктурнымі помнікамі, прыроднымі пейзажамі, а значыць, асаблівым нацыянальным каларытам і сваімі таямнічымі адносінамі з Сусветам. Стварэнне толькі адной фатаграфіі - складаны і працяглы працэс: падарожжы і пошук патрэбных умоў (пейзаж, асвятленне, надвор'е), здымкі, адбор кадраў. Але вынік уражвае! Тут можна ўбачыць контуры Млечнага Шляху паміж стагадовымі дубамі або над сценамі старадаўніх храмаў і замкаў, палярнае ззянне, усыпанае метэорамі неба над пшанічным полем...
Калі: 18 мая – 17 чэрвеня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Незвычайная мастацкая галерэя адкрылася ў Мінску на агароджы ўздоўж Парку Чалюскінцаў. Экстравагантны беларускі мастак Андрэй Смаляк і яго жонка Вольга прадставілі публіцы праект "Ажыўшыя карціны", які аб'яднаў стваральніка і выдатных асоб сферы культуры і спорту, бізнесу і палітыкі. З дапамогай каманды прафесіяналаў - дызайнераў, мастакоў па касцюмах, грымёраў, дэкаратараў, фотамастакоў - карціны Андрэя Смаляка ажылі ў фотавобразах з вядомымі беларускімі персонамі. У ролі герояў палотнаў мастака выступілі Максім Мірны, Дар'я Домрачава, Анжаліка Агурбаш, Анатоль Ярмоленка, рэжысёр Андрэй Курэйчык, беларускія зоркі дзіцячага "Еўрабачання"... Сярод будучых удзельнікаў праекта Андрэя Смаляка - актрыса Моніка Белучы, супермадэль свету Кацярына Даманькова, зоркі вялікага спорту.
Калі: 26 мая - лістапад 2013 года
Дзе: Мінск, Парк Чалюскінцаў
На ХIII Міжнародны фестываль "Залатая пчолка" ў Клімавічы збярэцца больш за 600 хлопчыкаў і дзяўчынак з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Казахстана, Кыргызстана, Славеніі, Малдовы. У рамках вялікага форуму, які па традыцыі праходзіць у Міжнародны дзень абароны дзяцей, юныя таленты будуць спаборнічаць за ўзнагароды ў вакальных намінацыях, харэаграфіі, выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Свята ахопіць увесь горад: госці могуць стаць удзельнікамі міні-паказаў, зазірнуць на сельскія падворкі, асвоіць традыцыйныя рамёствы беларусаў і пакаштаваць стравы нацыянальнай кухні.
Калі: 29 мая – 2 чэрвеня
Дзе: Клімавічы, Магілёўская вобласць
Шосты раз у беларускай сталіцы пройдзе грандыёзны дабрачынны канцэрт "Дакрананне да жыцця", прысвечаны Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Вядомыя артысты з Беларусі і іншых краін свету прадставяць больш чым трохгадзінную праграму, прыцягваючы ўвагу грамадства да праблем дзіцячай анкалогіі, гематалогіі, сіроцтва. Усе сродкі, сабраныя ад продажу білетаў, будуць накіраваны на дабрачыннасць. На сцэне ў "Мінск-Арэне" выступяць групы "Boney M" і "London Beat", Прохар Шаляпін, Ірына Білык, Анжаліка Агурбаш, Аляксей Хлястоў, Алёна Ланская, Герман, Ірына Ігнацюк, Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская...
Калі: 1 чэрвеня
Дзе: Мінск, МКСК "Мінск-Арэна"
Па традыцыі ў першую ноч лета Палац Рэспублікі запрашае на грандыёзнае шоу - пяцігадзінны начны паказ ролікаў з калекцыі знатака сусветнай рэкламы Жана Мары Бурсіко. Гэтай "Ноччу" гледачы ўбачаць новую праграму з лепшых ролікаў знакамітай "Сінематэкі": як вінтажныя рэкламныя сюжэты, так і навінкі 2013 года з розных канцоў свету ад Японіі да Мексікі. Пажыральнікаў рэкламы чакаюць і іншыя сюрпрызы: лепшая калекцыя арыгінальных рэкламных кліпаў, забаўляльныя зоны з добрай музыкай.
Калі: 1 чэрвеня
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі
Гэта першая ў Беларусі пастаноўка оперы знакамітага кампазітара з беларускімі каранямі Станіслава Манюшкі. Сусветная прэм'ера "Verbum Nobile" ("Слова гонару") адбылася яшчэ ў 1861 годзе ў Варшаве, дзе на той перыяд жыў і працаваў Манюшка. Цікавы камедыйны сюжэт і яркасць музычных вобразаў зрабілі оперу адным з лепшых твораў кампазітара. Беларускія пастаноўшчыкі захавалі вытанчанасць і адметнасць стылю аўтара, а лібрэта арганічна загучала на беларускай мове. Пасля прэм'ер у Мінску, - 30 мая і 5 чэрвеня - спектакль пакажуць у Гродне на найстарэйшай тэатральнай сцэне Беларусі, адкрытай больш за два стагоддзі таму мецэнатам Антоніем Тызенгаўзам (цяпер Гродзенскі абласны тэатр лялек).
Калі: 30 мая, 5 чэрвеня
Дзе: Мінск, Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў
У якасці запрошанага саліста знакаміты амерыканскі тэнар Марк Хелер выступае на лепшых сцэнах свету: у Метраполітэн-опера, оперы Нью-Ёрка, Галандскай нацыянальнай оперы, Шведскай нацыянальнай оперы, тэатры Капітолія ў Тулузе, брытанскім Альберт-холе. Марк Хелер выконваў партыю Радамеса ў оперы Вердзі "Аіда" каля падножжа егіпецкіх пірамід у Гізе (спектакль Каірскай нацыянальнай оперы). У Мінску толькі ў адзін вечар зорка сусветнай опернай сцэны выступіць у ролі Калафа ў прэм'ернай пастаноўцы "Турандот" Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, які адзначыў у маі 80-годдзе з дня заснавання.
Калі: 4 чэрвеня
Дзе: Мінск, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Праект "Мастак і горад" запрашае гасцей і жыхароў беларускай сталіцы дакрануцца да спадчыны вялікіх майстроў, жыццё і творчасць якіх цесна звязана з нашай краінай. У 1919 годзе аўтар "Чорнага квадрата" пераехаў жыць у Віцебск, дзе кіраваў майстэрняй у мастацкай школе Марка Шагала. А ў 1922 годзе там жа Малевіч скончыў работу над сваёй галоўнай тэарэтычнай працай - "Супрэматызм. Свет як беспрадметнасць або вечны спакой"... Экспазіцыя з 18 работ вялікага авангардыста пад адкрытым небам прапануе ў простай атмасферы паразважаць над творчасцю Малевіча. Рэпрадукцыі будуць суправаджацца апісаннем на беларускай, рускай і англійскай мовах.
Калі: 6 чэрвеня - 20 верасня
Дзе: Мінск, плошча Якуба Коласа
Даведацца больш падрабязна
Творчы праект "Шэдэўры сусветнай класікі ў музеі пад адкрытым небам", які заваяваў любоў гледачоў, уяўляе новае грандыёзнае дзейства. Позна ўвечары ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбудзецца баль, у якім прымуць удзел зоркі музычнага мастацтва з Мінска, Клайпеды, Каўнаса, Баку і Масквы. Упершыню з дапамогай прафесійнага распарадчыка госці змогуць асвоіць рухі бальных танцаў на імправізаваным "паркеце". А кульмінацыяй вечара стане прэзентацыя першага нацыянальнага мюзікла "Соф'я Гальшанская", прэм'еру якога рыхтуе Беларускі дзяржаўны музычны тэатр. Вядомы кампазітар Уладзімір Кандрусевіч і аўтар лібрэта - рэжысёр і драматург Алена Турава - узялі за аснову дзіўны сюжэт з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XV стагоддзя. Мюзікл раскажа пра жаніцьбу караля Ягайлы на юнай князёўне Соф'і Гальшанскай...
Калі: 7 чэрвеня
Дзе: Мінскі раён, в. Азярцо, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна" гатовы здзіўляць музычнымі сюрпрызамі. Пачынаючы з 2013 года, другі дзень свята мастацтваў будзе праводзіць адна з абласцей краіны, прадстаўляючы таленты свайго рэгіёну. Першай у гэтай ролі выступіць сталічная вобласць. Па традыцыі гледачоў чакаюць цікавыя канцэрты: конкурс маладых выканаўцаў, выступленні камерных калектываў, джазавыя музычныя сустрэчы. І ўсё гэта ў суправаджэнні знакамітага калектыву - Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам маэстра Міхаіла Фінберга.
Калі: 7 - 8 чэрвеня
Дзе: г.Маладзечна, п.Чысць
Наведвальнікі выстаўкі азнаёмяцца з унікальным зборам са 130 помнікаў гісторыі, культуры і мастацтва Маскоўскага гістарычнага музея, створаных з выкарыстаннем золата. Здаўна святло жоўтага металу асацыіравалася з сонечным цяплом і, вядома, багаццем. У калекцыі мастацкіх твораў XIV - ХХ стагоддзяў, акрамя рарытэтных выданняў богаслужэбных кніг і царкоўнага начыння, асаблівую цікавасць маюць галаўныя ўборы, хусткі жыхарак цэнтральных губерняў Расіі, аздобленыя залатой вышыўкай.
Калі: 8 чэрвеня - 14 верасня
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей
Музычны праект "Джазавыя суботы каля Ратушы" пройдзе ў самым сэрцы сталіцы. Тысячы гледачоў змогуць пачуць любімыя мелодыі ў выкананні вядомых джазменаў з Францыі, ЗША, Японіі, Літвы, Расіі, Вялікабрытаніі, Украіны, Польшчы, Германіі. На адной сцэне з мэтрамі джаза і выступяць вядучыя беларускія выканаўцы: Apple Tea, Lipnitsky Show Orchestra, трыа Канстанціна Гарачага і многія іншыя.
Калі: 8, 15, 29 чэрвеня
Дзе: Мінск, плошча Свабоды, гарадская Ратуша
Грандыёзны фестываль каля сцен славутага Мірскага замка - адна з самых яркіх музычных падзей года. На працягу трох вечароў гледачоў чакаюць займальныя шоу пад адкрытым небам, дзе кожны можа атрымаць асалоду ад музыкі на любы густ:
14 чэрвеня - канцэрт папулярных беларускіх выканаўцаў "Песня года Беларусі" і
сольны канцэрт Дзмітрыя Калдуна з праграмай "Начны пілот";
15 чэрвеня - канцэрт лепшых маладзёжных груп краіны "Жывы рок" і канцэрт групы "Quest Pistols";
16 чэрвеня - канцэрт "Цыганскае шоу "Алюр": лепшае за 10 гадоў" і канцэрт групы "Браты Грым" пры ўдзеле групы "У нескладовае".
Калі: 14 - 16 чэрвеня
Дзе: Гродзенская вобласць, Мірскі замак
Сырныя фестывалі ў Італіі, Ірландыі, Канадзе, Вялікабрытаніі, Украіне ўжо заваявалі вядомасць, а між тым Беларусь можа стаць не менш папулярным месцам для аматараў гэтага прадукту. Наша краіна ўваходзіць у пяцёрку вядучых сусветных экспарцёраў малочнай прадукцыі, у тым ліку і смачных сыроў: сёння ў Беларусі вырабляецца больш за 160 найменняў. Пакаштаваць іх можна будзе на "Першым сырным фэстывалі пад Мінскам", які пройдзе ў каларытнай і маляўнічай мясціне - на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. У праграме - дэгустацыі шматлікіх гатункаў сыру ад вядучых брэндаў Беларусі, займальныя гульні і конкурсы, відовішчныя пастаноўкі і добрая музыка. Госці, якія прыедуць на фестываль у жоўтым адзенні, змогуць прыняць удзел у здымках танцавальнага роліка "Жывы сыр" і заваяваць Сырны Алімпійскі медаль.
Калі: 15 чэрвеня
Дзе: Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Даведацца больш падрабязна
Фестываль адкрые канцэрт вядучых салістаў оперы з удзелам струннага квінтэта "Серэнада" і паказ балета Пятра Чайкоўскага "Лебядзінае возера" ва ўнутраным двары Нясвіжскага замка. У касцёле Божага Цела прыхільнікі музыкі эпохі рамантызму пачуюць творы беларускіх кампазітараў XIX стагоддзя. На тэатральных падмостках у гістарычных дэкарацыях адбудзецца Нацыянальная опера Дзмітрыя Смольскага "Сівая легенда", а ў зале Уршулі Радзівіл - камічная опера Гаэтана Даніцэці "Рыта, або Пірацкі трохвугольнік". Завершацца "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў" Гала-канцэртам зорак беларускай оперы і балета, якія прадставяць публіцы папулярныя арыі з класічных опер і фрагменты балетных спектакляў.
Калі: 21 - 23 чэрвеня
Дзе: Мінская вобласць, Нясвіжскі замак
У культурнай сталіцы Беларусі і СНД 2013 года - Магілёве - пройдзе вядомы штогадовы фестываль духоўнай музыкі. Тут выступяць харавыя калектывы, выканаўцы і музыканты з Расіі, Грузіі, Арменіі, Італіі, ЗША. Адна з галоўных падзей фестывалю - вакальна-харавы конкурс. Таксама ў праграме - мноства канцэртаў, выставак, канферэнцый і творчых сустрэч.
Калі: 24 - 28 чэрвеня
Дзе: Магілёў
Даведацца больш падрабязна
Тры стыхіі - вада, музыка і святло - аб'яднаюцца ў адным захапляючым шоу. Дзякуючы спецыяльным устаноўкам, спраектаваным інжынерамі з Германіі, струмені фантанаў у форме сямі пірамід узнімуцца да 7 метраў і, асветленыя рознакаляровымі агнямі, выканаюць іскрамётны танец. Упершыню ў Мінску "Спяваючыя фантаны" пройдуць не пад загадзя запісаную фанаграму, а з выкананнем музыкантаў сімфанічнага аркестра Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра пад кіраўніцтвам маэстра Аркадзя Берына. Для ажыццяўлення задумы ў грандыёзным шоу будзе задзейнічана больш за 24 тоны вады.
Калі: 26 чэрвеня
Дзе: Мінск, парк атракцыёнаў "Дрымлэнд"
Лагер "Дружба" - адзін з самых яркіх сумесных праектаў маладзёжных арганізацый Беларусі, Расіі і Украіны. У гэтым годзе ён прысвечаны 1025-годдзю Хрышчэння Русі. Насычаная праграма распісана літаральна па хвілінах: канцэрты рок-груп, фальклорных калектываў і аўтарскай песні, конкурсы прыгажосці, бодзі-арт, КВЗ, турнір па інтэлектуальных гульнях, пасяджэнні клубаў па інтарэсах, спартыўныя спаборніцтвы і шмат іншага.
Калі: 26 - 29 чэрвеня
Дзе: мяжа Беларусі, Расіі і Украіны
У апошнія дні чэрвеня госці і жыхары горада Бабруйска акунуцца ў незабыўную атмасферу музычнай феерыі, багацця фарбаў і густаў. У праграме фестывалю, на які збяруцца прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, будзе шмат цікавых мерапрыемстваў. Гэта "Вечар дружбы", дзе ўдзельнікі падзеляцца сакрэтамі падрыхтоўкі нацыянальных страў, канцэрты, фотавыстаўка "Ад фестывалю да фестывалю", міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па пытаннях народнай мастацкай культуры і глабалізацыі, міжнародная экспазіцыя сувеніраў і Горад майстроў, выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Вянок у падарунак фестывалю". А ў Дзень горада ў СК "Бабруйск-Арэна" адбудзецца вялікі канцэрт з удзелам расійскіх груп "На-На", "Фрыстайл", "Нэнсі".
Калі: 27 - 30 чэрвеня
Дзе: Бабруйск, Магілёўская вобласць
Гэта знакамітае свята каля сцен Мірскага замка ўзнаўляе атмасферу легендарных сярэдневяковых рыцарскіх турніраў. Гасцей фестывалю чакаюць захапляючыя паядынкі воінаў па правілах тых часоў. У праграме - пешы і конны рыцарскія турніры, спаборніцтва лучнікаў і арбалетчыкаў, масавыя баі, пастановачная бітва, спаборніцтвы пікінераў. Форум аб'яднае лепшых прадстаўнікоў клубаў гістарычнай рэканструкцыі, выканаўцаў сярэдневяковай і фолк-музыкі, танцавальныя калектывы, майстроў сярэдневяковых рамёстваў і вогненнага шоу.
Калі: 27 - 30 чэрвеня
Дзе: Гродзенская вобласць, замкавы комплекс "Мір"
Даведацца больш падрабязна
У гарадку Івянец пройдзе традыцыйны фестываль аматараў салодкіх ласункаў - у бягучым годзе гэта будзе яркае свята з удзелам князёў, рыцараў і міфічных істот. Машына часу аднясе гледачоў у сярэдневяковы маёнтак пана Драгунцава, дзе можна сустрэць дам сэрца, высакародных рыцараў і мужных уланаў. У час свята наведвальнікаў чакае кірмаш, танцы, варажба і майстар-класы народных майстроў.
Калі: 29 чэрвеня
Дзе: г.п. Івянец, Валожынскі раён, Мінская вобласць
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|