Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Aug 2015

Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне дасць старт падрыхтоўцы да 500-годдзя кнігадрукавання

19 жніўня, Шчучын /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. У Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне будзе дадзены старт падрыхтоўцы да 500-годдзя кнігадрукавання. Аб гэтым сёння на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў Шчучыне паведаміла намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння віцэ-прэм'ер азнаёмілася з падрыхтоўкай раённага цэнтра да сустрэчы гасцей свята. Наталля Качанава станоўча ацаніла ход работ. "У Шчучыне абноўлены важныя сацыяльныя, культурныя аб'екты і ў цэлым горад робіць прыемнае ўражанне. Таму вельмі хацелася б, каб выкананае да свята спадабалася і гараджанам, і гасцям горада", - адзначыла яна.

Свята пісьменства ў Шчучыне непарыўна звязана са святкаваннем 70-годдзя Перамогі і Годам моладзі. Акрамя таго, яно стане зыходным пунктам для падрыхтоўкі да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання - юбілейная дата будзе святкавацца ў 2017 годзе. "Гэтыя важныя тэмы знойдуць сваё адлюстраванне на свяце ў Шчучыне - ім будуць прысвечаны экспазіцыі, адпаведна аформлены гандаль", - дадала Наталля Качанава.

На пасяджэнні арганізацыйнага камітэта намеснік прэм'ер-міністра падкрэсліла, што, улічваючы вышэйсказанае, Дзень пісьменства 2015 года павінен прайсці на самым высокім узроўні - як арганізацыйным, так і ў плане насычанай творчай праграмы. Яна даручыла дэталёва прапрацаваць пытанні дастаўкі артыстаў, удзельнікаў і гасцей свята, арганізацыі харчавання і гандлю, работы ўсіх службаў, а таксама канцэртнай праграмы.

Што датычыцца гатоўнасці аб'ектаў будаўніцтва і рэканструкцыі, то яна выказала надзею на тое, што работы будуць завершаны ва ўстаноўленыя тэрміны. Будзе гатовы фасад кінатэатра "Беларусь", дзе праходзіць рэканструкцыя, да Дня пісьменства жыхароў і гасцей горада парадуюць абноўленая бібліятэка, Дом культуры, новы кніжны магазін, адрэстаўрыраваны палац князёў Друцкіх-Любецкіх.

Намеснік прэм'ер-міністра таксама даручыла выканаць максімальна магчымы аб'ём работ па навядзенні парадку ў жылым фондзе, каб нішто не азмрочыла свята для гараджан.

XXII Дзень беларускага пісьменства адбудзецца ў Шчучыне 6 верасня. Раённы цэнтр упершыню прымае гэта свята.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі