Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Jul 2016

Дзень беларускага пісьменства ў 2017 годзе прыме Полацк

15 ліпеня, Полацк /Кар. БЕЛТА/. Дзень беларускага пісьменства ў 2017 годзе прыме Полацк, паведаміла сёння журналістам віцэ-прэм'ер Наталля Качанава перад пасяджэннем Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе маштабнае свята прыме Рагачоў. На апошнім пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы свята было прынята рашэнне, што наступнай сталіцай Дня пісьменства стане Полацк, нягледзячы на тое, што тут праходзіла свята ўжо не раз. Сімвалічна, што якраз у 2017 годзе будзе адзначацца і год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, і ў Полацку нарадзіўся Францыск Скарына", - сказала Наталля Качанава.

На думку віцэ-прэм'ера, Полацк павінен стаць турыстычнай Мекай - для гэтага ёсць усё неабходнае. Пры гэтым Наталля Качанава звярнула ўвагу, што не ўсе аб'екты, цікавыя для турыстаў, задзейнічаны ў поўнай меры. "Усё, што трэба для развіцця турызму, у Полацку ёсць. Гэта вельмі важны з гістарычнага пункту гледжання горад, тут знаходзяцца славутасці, якія могуць прыцягнуць вялікую колькасць турыстаў", - лічыць яна.

Дзень беларускага пісьменства - нацыянальнае свята, якое адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Упершыню ён прайшоў у 1994 годзе ў Полацку. Сталіцамі Дня пісьменства становяцца гістарычныя і культурныя цэнтры, з якімі звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі