Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Sep 2015

Дэкарацыі для шоу "К.У.К.Л.А." братоў Запашных у Мінск даставяць некалькі дзясяткаў грузавікоў

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абсталяванне і дэкарацыі для шоу "К.У.К.Л.А." братоў Запашных у Мінск даставяць некалькі дзясяткаў грузавікоў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі арганізатары праекта, які будзе прадстаўлены беларускаму гледачу з 16 па 20 верасня ў "Мінск-Арэне".

У беларускую сталіцу прыедуць больш як дзве сотні артыстаў. Акрамя тэхнічных навінак, уключаючы камплекты святлогукавога абсталявання, у Беларусь прывязуць каля шасці дзясяткаў жывёл. Сярод чатырохногіх артыстаў праекта тыгры, ільвы, коні, сабакі. Праграма "К.У.К.Л.А." - шоу-спектакль, у якім вялікая колькасць нумароў, што ўражваюць сваёй тэхнічнасцю і складанасцю. На "Мінск-Арэне" з'явяцца мотафрыстайлеры і каскадзёры. Акунуцца ў атмасферу прыгод дапамогуць унікальныя касцюмы і маскі, а таксама тэхніка: рэтрааўтамабілі і танкі. Убачаць беларусы і сваіх суайчыннікаў. У шоу братоў Запашных выступіць вядомы гімнаст, былы член зборнай Беларусі Вячаслаў Волкаў. Пастаноўку паспелі ўжо ацаніць гледачы Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Паводле слоў народнага артыста Расіі Эдгарда Запашнага, да запуску праекта ўсё гатова, але перад прэм'ерай заўсёды адчуваецца хваляванне. Да кожнага свайго прыезду ў Мінск браты Запашныя вельмі дэталёва рыхтуюцца, таму што беларускі глядач - асаблівы. "Нашы праекты пастаянна наведваюць вядомыя людзі: спартсмены, артысты, дыпламаты і, безумоўна, важна пачуць іх меркаванне. Напрыклад, шоу "Эмоцыі" ў Мінску глядзелі Міхаіл Грабоўскі, Антон Кушнір. Для нас было б вялікім гонарам убачыць сярод гасцей і пачуць меркаванне кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі аб рабоце, аб праекце, аб цырку. Я вельмі ўважліва слухаю яго інтэрв'ю, яго адказы ўражваюць сваёй цвёрдасцю і сумленнасцю. Ваш прэзідэнт вельмі дакладна расстаўляе прыярытэты і ясна выказвае сваю пазіцыю, таму пачуць ацэнку было б вельмі карысна", - сказаў Эдгард Запашны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі